Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Цяжка знайсьці іншую вёску падобную па гістарычнай блытаніне і загадкавасьці. У ХІХ стагодздьзі сёньняшні Гурнофель узьнік як прыватны фальварак Лебяда. За некалькі кілямэтраў тады ж утварылася і аднайменная вёска, якая ад пачатку мінулага стагодьздзя, у 20-х гада, пад палякамі стала Гурнофелем. Ні ў інтэрнэце, ні ў аповедах краязнаўцаў няма тлумачэньняў - чаму і што азначае гэтая назва. Падарожжа на Шчучыншчыну - у Гурнофель.