Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Старажытны Лагойск, што раскінуўся на ўзгорках з маляўнічым лясным навакольлем, у СМІ апошнім часам вызначыўся дзьвюма навінамі: фірма «Гасьцінны маёнтак» Юрыя Чыжа атрымала афіцыйны дазвол гнаць самагон, а Міністэрства спорту і турызму агучыла ідэю будаўніцтва ў Лагойску драўлянага рыцарскага замку ды горада майстроў у парку Тышкевічаў – сямейства, што валодала гэтымі мясьцінамі ды праславіла Лагойшчыну.