Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
"У Горкі мяне запрасіў сябар - сьпявак, уладар унікальнага голасу бас-прафунда Юры Якушаў. Калісьці ён кінуў прэстыжны, але кансэрватыўны хор прафэсара Роўды і са сьпеўным гуртом "Беларускія казакі" шмат гадоў працуе ў Нямеччыне. Ён выйграў шэраг судовых працэсаў у Белтэлерадыёкампаніі, адстаяўшы права на прапіску ды менскае жытло. І тут жа раптоўна купіў домік у Горках, куды пераехаў зь сям'ёй - паабяцаў там цікавыя сустрэчы і нештачка палітычна-экзатычнае..."