Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Да Клімавіччыны я пад'яжджаў увечары паўз заселеныя пасьля Чарнобылю вёскі - цёмныя, бязьлюдныя, зь перакошанымі хацінамі з забітымі аканіцамі. Засталося іх у раёне пяць - было шаснаццаць. Дый што там - да 1996-га палова Клімавіч лічылася зонай адсяленьня. Восеньню мінулага году тут зрабілі наступны крок да забыцьця Чарнобылю - на 5000 гектараў забруджаных тэрыторыяў быў адменены кантрольна-прапускны рэжым. Падарожжа Свабоды - у чарнобыльскую вёску Гусарка, што ў Клімавіцкім раёне.