Да такой высновы прыйшла Віленская акруговая пракуратура. Дасудовае дасьледаваньне па справе Вайніцкага спыненае.
Па справе аб фінансавых махлярствах узбуджаная крымінальная справа ў дачыненьні да бухгальтаркі віленскага муніцыпальнага прадпрыемства «Бухгальтарскі ўлік бюджэтных прадпрыемстваў» — паведамляе Lietuvos Rytas.
Расьсьледаваньне вызначыла, што Раман Вайніцкі скончыў жыцьцё самагубствам, калі пачаліся праверкі ягонай дзейнасьці ў сярэдняй школе імя Скарыны. Вайніцкі мог махляваць з грашыма, якія былі выдзеленыя з фондаў Эўразьвязу і з муніцыпальных фондаў.
Цела Рамана Вайніцкага знайшлі 6 сакавіка ў сутарэньні ягонага дому ў Вільні. Спачатку выглядала, што ён памёр ад катаваньняў. Напярэдадні Вайніцкі скардзіўся, што яму паступаюць пагрозы.
Сьмерць Вайніцкага адразу абрасла шматлікімі вэрсіямі. Іх падагрэла тое, што на пахаваньні Вайніцкага невядомыя людзі груба забаранялі журналістам здымаць.
Кіраўнік Асацыяцыі беларускіх арганізацыяў Літвы Раман Вайніцкі інсцэніраваў сваё забойства, бо растраціў грошы
Насамрэч сьмерць Вайніцкага — самагубства. Такім чынам ён хацеў схаваць свае фінансавыя махлярствы ў беларускай школе імя Францішка Скарыны ў Вільні.