Пра такую дамоўленасьць інфармуе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.
Плянуецца, што ў сустрэчы прымуць удзел другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік АБСЭ.
Расея ўхваліла гатоўнасьць Беларусі правесьці ў Менску кансультацыі па ўкраінскім крызысе. Пра гэта 30 ліпеня ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
29 ліпеня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся зрабіць Менск пляцоўкай для перамоваў па вырашэньні ўкраінскага крызіса. Як паведаміла прэс-служба беларускага прэзыдэнта, з такой прапановай да кіраўніка Беларусі зьвярнуўся па тэлефоне прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.