Your browser doesn’t support HTML5
Малады спадар: «Беларусь задужа прарасейская, каб яе ўспрымалі як незалежную краіну. Таму гэта немагчыма. Яна заўжды будзе прытрымлівацца расейскай палітыкі. Беларусь не самастойная».
Спадар: «А што, ёсьць нейкі канфлікт між Украінай і Расеяй? Па-мойму, няма ніякага канфлікту. Я ня бачу. Якое можа быць пасярэдніцтва? Украіна няхай сама разьбіраецца са сваімі ўнутранымі праблемамі».
Спадар: «Ды там можа быць кожны міратворцам. А Беларусь пагатоў. Кажуць жа, што мы славяне. Беларусь, можа, і ня мае вялікага аўтарытэту, але ўсё адно можа. Беларусаў жа ва Ўкраіне больш, чым каго. Асабліва на Ўсходзе Ўкраіны. Мае там два браты».
Юнак: «Не, ня можа. Навошта нам туды лезьці? У нас тут усё добра. Там іхныя праблемы. А раптам тут пачнецца тое ж, што і ў іх».
Юнак: «Не, ня можа, бо саюз у нас мытны ёсьць, дый многа ў нашай эканоміцы завязана на Расею. Я б сказаў, што дужа многа. Таму ісьці ўразрэз зь яе палітыкай адносна Ўкраіны з нашага боку было б неразумна».
Спадар: «Можна было б паспрабаваць дапамагчы, бо мы ж славяне. Мы хоць краіна і разьвіцьцёвая, але ж аўтарытэт які-ніякі ёсьць у Беларусі».
Спадар: «Пра якое пасярэдніцтва гаворка? Як можна дапамагчы, калі яны ўжо б’юцца? Амэрыка столькі туды кінула грошай, што іх проста так не памірыш. Хацелася б, але ў Расеі столькі грошай няма, каб вярнуць усё назад. Што мы можам зрабіць? Нічога!»
Малады спадар: «Беларусь наўрад ці зможа вырашыць канфлікт. Расея можа вырашыць такія пытаньні. А вось Беларусь...»
Два хлопцы: «Беларусь можа дапамагчы. Мы ж славяне. Ці правільна!? Мы павінны адзін аднаго трымацца. Напэўна ж, дастатковы аўтарытэт у нашай краіны. Ва ўсясьветнай палітыцы Беларусь жа стаіць не на апошнім месцы. Стаіць у моцнай сярэдзіне. Таму можа, вядома ж. Аўтарытэт дазваляе».
Юнак: «Магчыма. З постсавецкіх часоў засталіся нейкія сувязі. Адзін агульны рынак. Усё яшчэ трымаемся адзін аднаго».
Малады спадар: «Беларусь ня мае ўплыву на гэты канфлікт ніякага. І ад яе мала што залежыць. Вось і ўсё».