ПАДЗЕІ ДНЯ
У вёсцы Пціч Пухавіцкага раёну адбудуцца спаборніцтвы за Кубак музэю народных рамёстваў і тэхналёгіяў «Дудуткі» па канкуры сярод дзяцей, аматараў і на маладых конях.
На «Славянскім базары» ў Віцебску – фінал міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песьні.
У Армэніі адкрываецца міжнародны кінафэстываль «Залаты абрыкос».
На стадыёне «Маракана» ў Рыю дзі Жанэйру каманды Нямеччыны і Аргентыны сустрэнуцца ў фінале ХХ Чэмпіянату сьвету ў футболе.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1260 — бітва пры Дурбэ ў цяперашняй заходняй Латвіі паміж войскамі Тэўтонскага ордэну з войскам ліцьвінаў (Lethowinos). Бітва скончылася поўнай перамогай ліцьвінаў.
1772 — Джэймс Кук скіраваўся ў кругасьветнае плаваньне.
1908 — у Лёндане распачаліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.
1990 — у Гарадку (Польшча) пачаўся І Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», арганізаваны Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры.
У гэты дзень нарадзіліся:
1828 — Iван Малышэўскi, гісторык царквы, славяназнавец, асьветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Нягневічы на Наваградчыне ў сям’i сьвятара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Менскую духоўную сэмінарыю i Кіеўскую духоўную акадэмію, дзе атрымаў ступень магістра. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысэртацыю «Александрыйскі патрыярх Мялеці Пігас». Сярод яго працаў — «Творы сьв. Кірылы Тураўскага з апісаньнем яго жыцьця» (1878), «Кірыл i Мяфодзі» (1885). Быў прыхільнікам агульнаславянскага культурнага адзінства пры вядучай ролі Расеі, аднак схільнасьцяў да расейскага панславізму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіеве.
1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, родны брат Якуба Коласа.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Канец хваробы. 13 ліпеня 1793 Марат вырашае прыняць ванну