Ужо сёньня, 12 ліпеня: Бразылія – Нідэрлянды, гульня за 3-е месца

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскім клюбе «Піраты» адбудзецца канцэрт This is Belarus з удзелам гуртоў Amaroka (панк-рок; Менск), Askiepak (мэлёдык-гардкор; Менск), Łaska (чорны гардкор; Менск) ды іншых. Адрас клюбу – Партызанскі праспэкт, 6А. Пачатак у 17.00.

У сталіцы Бразыліі горадзе Бразылія на Нацыянальным стадыёне каманды Бразыліі і Нідэрляндаў згуляюць матч за 3-яе месца ХХ Чэмпіянату сьвету ў футболе.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

12 ліпеня Дзень незалежнасьці сьвяткуюць астраўныя дзяржавы Кірыбаці і Сан-Тамэ і Прынсіпі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

1962 — першы канцэрт «Rolling Stones» у Лёндане.

1988 — абласная рада Нагорнага Карабаху абвясьціла аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

1990 — была падпаленая і згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы.

2009 — Даля Грыбаўскайце абраная прэзыдэнтам Літвы.

У гэты дзень нарадзіліся:

100 да н. э. — Гай Юлі Цэзар, рымскі дыктатар.

1884 — Амедэа Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт

1920 — Ядвіга Раманоўская, беларуская арганізатарка музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Жоўты крыж. 12 ліпеня 1916 нямецкія войскі ўпершыню ўжываюць іпрыт