Ужо сёньня, 9 ліпеня: Адкрыцьцё ў Менску міжнароднай выставы ўзбраеньняў

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, спартовы комплекс «Менск-Арэна», адкрыцьцё 7-й Міжнароднай выставы ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі «MILEX-2014». Адкрыцьцё выставы ў 12.00.

Менск, у офісе кампаніі «Гавары праўду!» (вул. Ленінградзкая, д. 5, оф. 37) пройдзе круглы стол аб эфэктыўнасьці працы дзяржаўнага апарату.
У дыскусіі возьмуць удзел Мечыслаў Грыб, Сяргей Калякін, Аляксандар Мілінкевіч. Пачатак у 11.00.

Менск, «Таямніцы Лошыцкага парку»: роварная экскурсія са збоямі ў машыне часу. Пачатак у 19.30.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1357 – у Празе закладзены Карлаў мост.

1807 – заключаная Тыльзыцкая мірная дамова паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Перадача Беластоку і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расеі.

1816 – Аргентына абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1906 – У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К.Міцкевіча (Якуба Коласа), А.Сянкевіча, І.Фёдарава (Янку Маўра).

1920 – Польскія войскі пакінулі Шацілкі (цяпер горад Сьветлагорск).

1997 – Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТО.

У гэты дзень нарадзіліся:

1834 – Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік.

1933 – Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985 зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопісу «Time Out», фільм зьяўляецца найлепшай кінастужкай пра Другую ўсясьветную вайну.

1940 – Сева Наўгародцаў, шматгадовы музычны камэнтатар расейскай службы Бі-Бі-Сі.

Уся гісторыя чалавецтва – гэта гісторыя недахопу грошай.

Сева Наўгародцаў

1946 – Уладзімер Някляеў, паэт, празаік, эсэіст.

Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..
Я прыйшоў, каб вы перамаглі!

Уладзімер Някляеў

1950 – Віктар Януковіч, чацьверты прэзыдэнт Украіны, колішні прэм'ер-міністар Украіны, лідэр Партыі Рэгіёнаў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Аргентына, Дзень незалежнасьці.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Насустрач зьезду. 9 ліпеня 1906 адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд у Мікалаеўшчыне, разагнаны паліцыяй