Дарадца сэрбскага прэзыдэнта Томіслава Нікаліча ў замежнай палітыцы Іван Мркіч сказаў нашаму радыё, што Эўразьвяз ведаў пра запрашэньне Аляксандру Лукашэнку наведаць Сэрбію.
Паводле Івана Мркіча, раней прэзыдэнт Томіслаў Нікаліч казаў, што кіраўніца замежнай палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан ведае пра гэты візыт, а запрашэньне Лукашэнку было дасланае шэсьць месяцаў таму.
Двухдзённы візыт кіраўніка Беларусі ў Сэрбію пачынаецца 11 чэрвеня, а 12 чэрвеня маюць адбыцца перамовы паміж Нікалічам і Лукашэнкам.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу, а Сэрбія абвяшчала, што далучаецца да візавых санкцыяў. Падчас візыту Томіслава Нікаліча ў Беларусь у сакавіку 2013 году сэрбскі прэзыдэнт патлумачыў гэта такім чынам: «Калісьці Сэрбія падпісала пагадненьне, па якім заўсёды павінна далучацца да рашэньняў Эўрапейскага Зьвязу».
Мы зьвярнуліся да прэсавай сакратаркі Кэтрын Эштан, Маі Кацыянчыч, з пытаньнем, ці ўзгоднены сэрбскімі ўладамі з Эўразьвязам візыт Лукашэнкі. Вось якім быў пісьмовы адказ:
— Палітыка Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі добра вядомая.
— Эўразьзвяз традыцыйна заахвочвае краіны-партнэры адпавядаць нашым пазыцыям і перадаваць аднолькавыя пасланьні.