Нядаўні выпадак, калі ў Менску на веладарожцы сутыкнуліся два ровары, у выніку чаго памерла дзяўчына, паказаў небясьпеку гэтага віду транспарту, які набывае ўсё большую папулярнасьць.
Што рабіць раварыстам, каб засьцерагчыся, Свабодзе распавёў старшыня Менскага роварнага таварыства Яўген Харужы.
Ровары Наташы Сак і 40-гадовага мужчыны сутыкнуліся 24 траўня непадалёк ад «Менск-арэны». Дзяўчыну забрала «хуткая». Як паведамляюць у сьледчых органах, «празь нейкі час яна памерла ў шпіталі». Сваякі абвінавачваюць мэдыкаў у тым, што тыя не зрабілі тамаграфію галаўнога мозгу.
Паводле Дзяржаўтаінспэкцыі, за 2013 год у Беларусі адбылося 349 наездаў аўто на раварыстаў. Зь віны раварыстаў здарыліся 176 ДТЗ, 30 чалавек загінулі і 147 атрымалі раненьні. 19 раварыстаў былі нецьвярозымі.
«Часьцей за ўсё аварыі здараюцца на выездах з двароў і на пешаходных пераходах, калі раварысты ня сьпешваюцца — гэта што тычыцца ДТЗ, — кажа Яўген Харужы зь Менскага роварнага таварыства. — А ёсьць яшчэ шмат аварыяў, калі раварысты сутыкаюцца адзін з адным, зь пешаходамі ці падаюць самі. Такія аварыі нідзе не рэгіструюцца».
Паводле Яўгена Харужага, сутыкненьні часта здараюцца на роварнай дарожцы ўздоўж Сьвіслачы, дзе вельмі інтэнсіўны рух і гуляюць пешаходы. Плюс ёсьць праблемы з праектнымі рашэньнямі: напрыклад, гарбатыя масты, якія складана пераяжджаць:
«Больш за тое, побач з канцэртнай заляй „Менск“ ёсьць спуск і адразу — бэтонная сьценка, у якую раварысты рэгулярна ўразаюцца».
Ровар у Беларусі ня лічаць сур’ёзным транспартным сродкам, хоць ён можа разьвіваць досыць высокую хуткасьць, дый сам ровар нямяккі, асабліва калі ўрэжацца ў пешахода.
«Але чамусьці пры праектаваньні інфраструктуры пра раварыстаў згадваюць у апошнюю чаргу. Хоць парадак прыярытэтаў пры праектаваньні павінен быць іншы: пешаходы, раварысты, грамадзкі транспарт, і толькі пасьля — аўто, — дадае Яўген Харужы: —
Самыя простыя правілы, якія ўратуюць ад непрыемнасьцяў — гэта быць прадказальным:
• не рабіць рэзкіх манэўраў, азірацца назад;
• едучы па ходніку, уважліва сачыць, як рухаюцца пешаходы, і аб’яжджаць як мага далей і іх, і розныя перашкоды;
• не пужаць пешаходаў — яны могуць зрабіць рэзкі рух, трапіць пад колы або зьбіць раварыста;
• граматна выбіраць хуткасьць руху, каб пасьпець затармазіць».