Увечары 2 чэрвеня былі абвешчаныя і ўганараваныя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Тройку прызёраў склалі Ігар Бабкоў — за раман «Хвілінка. Тры гісторыі», Артур Клінаў — за раман «Шклатара», і Вінцэсь Мудроў — за зборнік апавяданьняў «Багун».
Цікава, што атрымальнік галоўнай узнагароды Ігар Бабкоў якраз 2 чэрвеня сьвяткуе сваё 50-годзьдзе.
Ігар Бабкоў — паэт, філёзаф, перакладчык. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру.
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў аддзяленьне філязофіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1986). Стажыраваўся ў Лёндане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпэндыі Гедройця) і Бэрліне (стыпэндыят Літаратурнага калёквіюму, Бэрлін, 2008). Ляўрэат літаратурных прэміяў «Гліняны Вялес» (1992) і «Залатая літара» (2005). Фіналіст сярэднеэўрапейскай літаратурнай прэміі «Angelus» 2009 году (Уроцлаў).
ВІДЭА З ЦЫРЫМОНІІ
Аўтар кніг паэзіі «Solus Rex», «Герой вайны за празрыстасьць», «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб», рамана «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», кнігі эсэ «Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў», гісторыка-філязофскага дасьледаваньня «Філязофія Яна Сьнядэцкага», празаічнай кнігі «Хвілінка: Тры гісторыі». Перакладаў Джойса, Сэлінджэра, Уільяма Батлера Ейтса, Паўля Цэляна.
Уладальнік другое прэміі Артур Клінаў ужо намінаваўся на Гедройця два гады таму, калі новая літаратурная ўзнагарода ўручалася ўпершыню. Тады па выніках галасаваньня ён быў чацьвёртым з кнігай «Шалом».
Трэці ляўрэат Вінцэсь Мудроў — сталы аўтар Свабоды. У свабодаўскай кніжнай сэрыі выйшла кніга ягоных эсэ «Альбом сямейны». Апошнія гады ён стаўся даволі непублічнай асобай. І на сёньняшняй цырымоніі ганараваньня, на якую былі запрошаныя ўсе шэсьць намінантаў кароткага сьпісу, яго не было. Узнагароду за яго атрымаў сын Максім.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця заснаваная ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Прэмію назвалі ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы зь Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.
У 2012 годзе прэмію атрымаў Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». У 2013-м ляўрэатам стаў Уладзімер Някляеў за раман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без».

Даведка Радыё Свабода — Прэмія імя Ежы Гедройця