Герой Украіны, знаны ўкраінскі паэт Дмытро Паўлычка называе Генадзя Бураўкіна сваім сябрам. Ён згадвае, што даслаў яму сваю кнігу «Вершы з Майдану». А Генадзь Бураўкін даслаў Дмытро Паўлычку верш, за які ён «бязьмежна ўдзячны».
«Ён мой сябра ня толькі літаратурны, а палітычны, мой аднадумец. Усё, што адбывалася ў Савецкім Cаюзе, у часы яго развалу і перад гэтым, мы абмяркоўвалі і заўсёды былі аднадумцамі.
Бураўкіна я заўсёды любіў. Ён быў прадстаўніком той савецкай Беларусі, і я быў прадстаўніком той Украіны яшчэ з часоў Шчарбіцкага.
Тады і яго, і мяне выстаўлялі, каб мы прадстаўлялі свае савецкія Бацькаўшчыны, што мы не любілі рабіць і не рабілі. У Нью-Ёрку мы намагаліся быць: ён — сярод беларусаў, а я — сярод украінцаў, нашых эмігрантаў.
Мы з Бураўкіным сустракаліся яшчэ з тых часоў. Без Бураўкіна не магла адбывацца ніводная сур’ёзная літаратурная падзея ў Беларусі, калі Беларусь пачынала і пачынае ўставаць.
Але ўчорашняя інфармацыя, што Беларусь усё ж належыць да эўразійскага саюзу разам з Казахстанам і Расеяй, гэта была для мяне непрыемная навіна. Бо я веру ў тое, што Беларусь ніколі не ўпадзе да канца, яна адродзіцца, яна будзе поруч зь Літвой і Ўкраінай у Эўрапейскім Зьвязе. Пра гэта таксама марыў мой сябра Бураўкін. Таму я схіляюся перад ім сёньня.
Я не змагу паехаць на пахаваньне. Бо ў нас якраз ідзе падрыхтоўка да інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, а я — яго давераная асоба, і я перажываю радасныя хвіліны, што ўвесь украінскі народ выказаўся ў падтрымку нашага новага прэзыдэнта Парашэнкі. Гэта азначае, што мы канчаткова абралі эўрапейскае разьвіцьцё нашай дзяржаўнасьці, Мы ніколі ня будзем у якім-небудзь саюзе з Масквой, якая абвясьціла нам вайну. Украіна сёньня знаходзіцца ў стане вайны з Расеяй, і мы гэтую вайну выйграем, бо з намі цэлы сьвет.
Вяртаючыся да асобы Бураўкіна, скажу, што і ў гэтай сытуацыі ён быў і ёсьць духоўна са мной».