27-гадовы нацбол Ігар Шчука з Салігорску трэці месяц актыўна ўдзельнічае ў ваенных дзеяньнях сэпаратыстаў ва Ўкраіне. Ён называе сябе «палявым камандзірам» і кажа, што мае ў падпарадкаваньні ўзброеных людзей.
Размова з Ігарам адбывалася аб 11 гадзіне ранку 29 траўня.
Шчука пацьвярджае, што ва ўсходняй Украіне ваююць расейскія грамадзяне, Расея падтрымлівае іхныя дзеяньні вайсковай тэхнікай і ўзбраеньнем, а сёньня ўначы «сяброўская дзяржава» перакінула ў Славянск шмат тэхнікі, якая дазваляе ў тым ліку «зьбіваць самалёты».
Гісторыя Ігара Шчукі ўжо трапляла ў поле зроку Радыё Свабода. Год таму Шчуку, якога ня раз затрымлівалі ў Расеі за ўдзел у акцыях нацыянал-бальшавіцкай партыі, спрабавалі прымусова забраць у беларускае войска . Тады ён падаваў гэта як сумесную апэрацыю беларускіх і расейскіх спэцслужбаў з мэтай ізаляваць яго ад палітычнай дзейнасьці. Партыя нацболаў, якой кіруе Эдуард Лімонаў, у Расеі прызнаная экстрэмісцкай і яе дзейнасьць забароненая.
Ігар Шчука сьцьвярджае, што беларускія ўлады ведаюць пра ягоныя дзеяньні, і ня бачыць сэнсу хаваць сваё імя. Праўда, паведамляе, што ад беларускага грамадзянства будзе адмаўляцца. Ігар адчувае сябе расейцам.
З жонкай і паплечніцай Ганнай Ігар цяпер жыве ў пасёлку Беленькае паміж Славянскам і Краматорскам.
Нацболы актыўна ўдзельнічаюць у падзеях ва Ўкраіне і, мяркуючы, па словах Ігара Шчукі, маюць уласныя ўзброеныя і неўзброеныя фармаваньні, выпускаюць газэту, праводзяць сходы і вядуць агітацыю сярод насельніцтва.
Шчука кажа, што адным зь першых прыехаў у Крым і нагадвае, што НБП ад пачатку лічыла Крым расейскай тэрыторыяй.
— Мы паехалі ў Сімферопаль і дапамагалі там так званым «ветлівым людзям». Пасьля паехалі ў Данецк, там штурмавалі АДА, СБУ. Пасьля таго як там нейкі ўрад сфармаваўся, мы паехалі ў Краматорск. Зараз тут дапамагаем як можам.
— Як дапамагаеце?
— Усяляк (пасьміхаецца). Па-першае, у інфармацыйным пляне. Газэту сваю раздрукоўваем, усё піярым. Ну і сілавыя некаторыя часткі ёсьць, якія працуюць сілавымі мэтадамі. Адпаведна яны і паехалі ў Славянск. Там сама гарачая кропка, стратэгічная, бо ўсе дарогі праз Славянск. Калі возьмуць Славянск — возьмуць усё.
— Адкуль гэтыя людзі?
— Падмаскоўе, Растоўская вобласьць, Барнаул, уся Расея — усе расейцы. Першым паехаў я. Пасьля з цэнтра неяк арганізавалі паездку. Зараз на мяжы яшчэ шмат людзей спрабуюць прарвацца, але ўжо тыдні два не атрымліваецца.
— Гэта дзясяткі чалавек? Сотні?
— Не, ня сотні — дзясяткі.
— Вы самі чаму паехалі?
— Я лічу сябе рускім у любой сытуацыі і ў любой краіне і гатовы падтрымліваць расейскае насельніцтва. Калі такая сытуацыя пачнецца ў Латвіі, я паеду ў Латвію. Калі ў Прыднястроўі, таксама паеду. Я гатовы дапамагаць рускім.
— А хто гэтыя «ветлівыя людзі»? Як яны ўспрымалі вашую дапамогу? Ці была яна скаардынаваная?
— «Ветлівыя людзі — гэта сілавікі з Расеі. Уласна і тут частка зь іх прысутнічае. У тым ліку і тыя, што былі ў Крыме. Мы ахоўвалі ЦВК падчас выбараў, на мітынгах дапамагалі, каб ніякіх правакацый не было».
— Беларускія праваахоўныя органы ведаюць, што вы там?
— Думаю, што ведаюць, але са мной яны ня зьвязваліся. Пасьля заявы Аляксандра Рыгоравіча пра тое, што ён прызнае прэзыдэнцкія выбары, шлях туды мне закрыты.
— Але грамадзянства ў вас беларускае?
— Так, але я ў хуткім часе ад яго адмоўлюся.
— Ці ёсьць там яшчэ беларусы?
— Я адзіны тут беларус. Спасярод усяго апалчэньня не сустракаў болей нікога.
— Колькі чалавек уключана ў актыўныя дзеяньні?
— Ёсьць узброеныя атрады. Напрыклад, у Краматорску — гэта 200–300 чалавек. Але ёсьць атрады, якія едуць на выезды, робяць атакі на ўкраінскія блёкпасты. Вельмі шмат атрадаў проста сядзяць да моманту штурму. Калі пачнуць штурмаваць, тут вельмі шмат людзей са зброяй паўсплывае.
— А адкуль гэтая зброя?
— Палову ва ўкраінскага войска адабралі. Многія зброю пакідалі. Тэхнікі шмат адабралі ва ўкраінскіх вайскоўцаў. Цяпер у нас ёсьць інфармацыя пра тое, што нейкая сяброўская дзяржава ўначы перакінула вельмі шмат тэхнікі, у тым ліку і такой, якая дазваляе зьбіваць самалёты.
— Гэтыя атрады складаюцца з прафэсійных вайскоўцаў?
— Так. Але туды на казарменнае становішча можа ўступіць любы чалавек, які служыў у войску і ўмее страляць. Ён тры гадзіны дзяжурыць, і шэсьць гадзін у яго вольнага часу. Але гэта безь перапынку, сьпі, калі хочаш. Адзіная ўмова — каб служыў. Але большасьць там з Расеі.
— А як яны трапілі ва Ўкраіну?
— Шмат хто быў першапачаткова ў Крыме. А пасьля паехалі далей. Напрыклад, атрад, зь якім я блізка камунікую, яго ўзначальвае чалавек з Разані, яны якраз тыя самыя «ветлівыя людзі». А астатнія спакойна празь мяжу праяжджаюць, галоўнае — ня браць з сабой камуфляж, зброю. Зброі і тут хапае".
— Вам самому даводзілася браць у рукі зброю?
— Даводзілася. Калі ў Краматорску падыйшлі зусім да цэнтра, нам давялося ў выканкаме на даху рабіць кактэйль Молатава і адбівацца. Яны прыехалі на бэтээрах, мы падпалілі машыны на скрыжаваньнях. І паспрабавалі іх не прапусьціць.
— Як бы вы ахарактарызавалі тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне?
— Гэта вайна. Грамадзянская вайна. Расейскія грамадзяне прыехалі сюды падтрымаць рускіх. Тут усе лічаць сябе рускімі.
— І якая канчатковая мэта гэтых дзеяньняў?
— Утварэньне незалежнай рэспублікі Наваросія. Канчатковая мэта — незалежансьць.
— Вы згадвалі Латвію і Прыднястроўе і кажаце, што гатовыя туды паехаць. Вы бачыце падставы для падобных падзеяў на гэтых тэрыторыях?
— Я думаю, што ў хуткім часе гэтыя падставы будуць. Думаю, што будзе выглядаць гэтаксама як ва Ўкраіне.
— Як расейскія ўлады ставяцца да дзеяньня падобных атрадаў ва Ўкраіне?
— Расеі, безумоўна, выгадная актыўнасьць гэтых людзей. У мяне складаецца ўражаньне, што Расея пасільна дапамагае апалчэньню ў пляне зброі. Тут вельмі шмат зброі, якая на ўкраінскім узбраеньні ўвогуле няма. Усё ж такі Расея дапамагае. Але войскі ня ўводзіць.
— А ці будзе такі момант, што ўвядуць войскі?
— Калі пачнуць паліць з «Градаў», што абяцалі праз 48 гадзінаў пачаць. А калі «Град» стрэліць, то паўгорада зьнікне. То думаю, што Расея нейкія дзеяньні прадпрыме ў пляне ўвода войск.
Што да пазыцыі беларускай улады, то, па словах Шчукі, яна яго расчароўвае:
— Лукашэнка чарговы раз мяне расчараваў. Насамрэч я лічу, што ён мусіў бы падтрымаць. Ён не зусім ужо такі беларус, мусіў падтрымаць расейскае насельніцтва. Улічваючы, што ў Беларусі шмат тэхнікі і зброі ўвогуле безгаспадарнай, то мог бы сюды і перакінуць.
Вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін сьцвярджае, што словаў самога Ігара Шчукі не дастаткова для таго, каб прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці:
«Калі будзе даведзены факт, што ён удзельнічаў у вайсковых злачынствах, у злачынствах супраць чалавечнасьці, тады ён можа быць прыцягнуты да адказнасьці ў Беларусі. Сам факт таго, што чалавек кажа — ня доказ у судзе. Гэтая інфармацыя можа быць вымыслам для падняцьця ўласнага статусу і так далей.
І беларускія праваахоўныя органы ня будуць нічога прадпрымаць. У лепшым выпадку — прызначаць расьследаваньне, калі будзе інфармацыя, што гэты чалавек учыніў цяжкае злачынства».
Да руху нацболаў быў блізкі самаабвешчаны прэм’ер-міністр так званай Данецкай рэспублікі Аляксандар Барадай. Ён таксама друкаваўся ў газэце нацболаў «Лімонка», пра што лідар партыі Эдуард Лімонаў паведаміў праз свой ЖЖ.
Пра сувязі Аляксандра Барадая і іншага лідара самаабвешчанай ДНР супрацоўніка ГРУ Ігара Стралкова-Гіркіна з расейскім алігархам Канстанцінам Малафеевым напісаў расейскі публіцыст Дзьмітры Быкаў.
Расейскі журналіст Алег Кашын сьцьвярджае, што менавіта Малафееў спансіруе дзейнасьць Барадая і Стралкова ва Ўкраіне.
Шчука пацьвярджае, што ва ўсходняй Украіне ваююць расейскія грамадзяне, Расея падтрымлівае іхныя дзеяньні вайсковай тэхнікай і ўзбраеньнем, а сёньня ўначы «сяброўская дзяржава» перакінула ў Славянск шмат тэхнікі, якая дазваляе ў тым ліку «зьбіваць самалёты».
Гісторыя Ігара Шчукі ўжо трапляла ў поле зроку Радыё Свабода. Год таму Шчуку, якога ня раз затрымлівалі ў Расеі за ўдзел у акцыях нацыянал-бальшавіцкай партыі, спрабавалі прымусова забраць у беларускае войска . Тады ён падаваў гэта як сумесную апэрацыю беларускіх і расейскіх спэцслужбаў з мэтай ізаляваць яго ад палітычнай дзейнасьці. Партыя нацболаў, якой кіруе Эдуард Лімонаў, у Расеі прызнаная экстрэмісцкай і яе дзейнасьць забароненая.
Ігар Шчука сьцьвярджае, што беларускія ўлады ведаюць пра ягоныя дзеяньні, і ня бачыць сэнсу хаваць сваё імя. Праўда, паведамляе, што ад беларускага грамадзянства будзе адмаўляцца. Ігар адчувае сябе расейцам.
З жонкай і паплечніцай Ганнай Ігар цяпер жыве ў пасёлку Беленькае паміж Славянскам і Краматорскам.
Нацболы актыўна ўдзельнічаюць у падзеях ва Ўкраіне і, мяркуючы, па словах Ігара Шчукі, маюць уласныя ўзброеныя і неўзброеныя фармаваньні, выпускаюць газэту, праводзяць сходы і вядуць агітацыю сярод насельніцтва.
Шчука кажа, што адным зь першых прыехаў у Крым і нагадвае, што НБП ад пачатку лічыла Крым расейскай тэрыторыяй.
— Мы паехалі ў Сімферопаль і дапамагалі там так званым «ветлівым людзям». Пасьля паехалі ў Данецк, там штурмавалі АДА, СБУ. Пасьля таго як там нейкі ўрад сфармаваўся, мы паехалі ў Краматорск. Зараз тут дапамагаем як можам.
— Як дапамагаеце?
— Усяляк (пасьміхаецца). Па-першае, у інфармацыйным пляне. Газэту сваю раздрукоўваем, усё піярым. Ну і сілавыя некаторыя часткі ёсьць, якія працуюць сілавымі мэтадамі. Адпаведна яны і паехалі ў Славянск. Там сама гарачая кропка, стратэгічная, бо ўсе дарогі праз Славянск. Калі возьмуць Славянск — возьмуць усё.
— Адкуль гэтыя людзі?
— Падмаскоўе, Растоўская вобласьць, Барнаул, уся Расея — усе расейцы. Першым паехаў я. Пасьля з цэнтра неяк арганізавалі паездку. Зараз на мяжы яшчэ шмат людзей спрабуюць прарвацца, але ўжо тыдні два не атрымліваецца.
— Гэта дзясяткі чалавек? Сотні?
— Не, ня сотні — дзясяткі.
— Вы самі чаму паехалі?
— Я лічу сябе рускім у любой сытуацыі і ў любой краіне і гатовы падтрымліваць расейскае насельніцтва. Калі такая сытуацыя пачнецца ў Латвіі, я паеду ў Латвію. Калі ў Прыднястроўі, таксама паеду. Я гатовы дапамагаць рускім.
Калі такая сытуацыя пачнецца ў Латвіі, я паеду ў Латвію. Калі ў Прыднястроўі, таксама паеду. Я гатовы дапамагаць рускім
— «Ветлівыя людзі — гэта сілавікі з Расеі. Уласна і тут частка зь іх прысутнічае. У тым ліку і тыя, што былі ў Крыме. Мы ахоўвалі ЦВК падчас выбараў, на мітынгах дапамагалі, каб ніякіх правакацый не было».
— Беларускія праваахоўныя органы ведаюць, што вы там?
— Думаю, што ведаюць, але са мной яны ня зьвязваліся. Пасьля заявы Аляксандра Рыгоравіча пра тое, што ён прызнае прэзыдэнцкія выбары, шлях туды мне закрыты.
— Але грамадзянства ў вас беларускае?
— Так, але я ў хуткім часе ад яго адмоўлюся.
— Ці ёсьць там яшчэ беларусы?
— Я адзіны тут беларус. Спасярод усяго апалчэньня не сустракаў болей нікога.
— Колькі чалавек уключана ў актыўныя дзеяньні?
— Ёсьць узброеныя атрады. Напрыклад, у Краматорску — гэта 200–300 чалавек. Але ёсьць атрады, якія едуць на выезды, робяць атакі на ўкраінскія блёкпасты. Вельмі шмат атрадаў проста сядзяць да моманту штурму. Калі пачнуць штурмаваць, тут вельмі шмат людзей са зброяй паўсплывае.
— А адкуль гэтая зброя?
— Палову ва ўкраінскага войска адабралі. Многія зброю пакідалі. Тэхнікі шмат адабралі ва ўкраінскіх вайскоўцаў. Цяпер у нас ёсьць інфармацыя пра тое, што нейкая сяброўская дзяржава ўначы перакінула вельмі шмат тэхнікі, у тым ліку і такой, якая дазваляе зьбіваць самалёты.
Нейкая сяброўская дзяржава ўначы перакінула вельмі шмат тэхнікі, у тым ліку і такой, якая дазваляе зьбіваць самалёты