«Хочаце весела бавіць час зь сябрамі па-беларуску? Тады гэтая гульня для вас!», — такім зваротам сёньня ў інтэрнэце Павал і Вольга Берасьневы прэзэнтавалі створаную імі беларускую настолку «Разам!»
«Разам!» — гэта настольная гульня, створаная для таго, каб у кампаніі сяброў можна было весела бавіць час па-беларуску. Гульня пабудаваная на камунікацыі паміж людзьмі і папулярным сярод моладзі загадваньні і адгадваньні словаў.
Аўтары абяцаюць, што ў працэсе гульні пашыраецца беларускі слоўнікавы запас, удзельнікі вучацца падбіраць сынонімы і тлумачыць зьявы і паняцьці выключна пры дапамозе беларускай мовы.
Першы наклад гульні, выдадзены пры падтрымцы «Арт Cядзібы», вельмі абмежаваны — усяго 100 асобнікаў. Яго ўжо можна замовіць у кропках, пазначаных на сайце настолкі.
У настолку можна гуляць кампаніямі ад 4 чалавек — у гасьцях, дома, на прыродзе. Камплект складаецца з поля гульні, фішак, пясочнага гадзіньніка і картак са словамі.
Калоды картак разьбітыя на складаны і просты ўзроўні: пачаткоўцы могуць гуляць толькі простымі калодамі, а тыя, хто добра ведае беларускую мову, маюць магчымасьць карыстацца адразу ўсімі калодамі — і простымі, і складанымі.
Першая публічная гульня ў настолку «Разам!» адбудзецца сёньня, 26 траўня, на закрыцьці сэзону моўных курсаў «Мова ці кава» ў бары «Хуліган».