У аэрапорце Данецку страляюць

У раёне аэрапорта чуваць страляніна. Пра гэта паведамляюць «Новости Донбасса» са спасылкай на сьведчаньні відавочцаў.

«У раёне аэрапорта страляніна, над горадам лётаюць самалёты і раскідваюць сьветлавыя або цеплавыя пасткі», — паведамілі відавочцы.

Каля 3-й гадзіны ночы на тэрыторыю аэрапорту Данецку прыехалі некалькі дзясяткаў узброеных прадстаўнікоў «Данецкай народнай рэспублікі» з патрабаваньнямі вывесьці ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць унутраны пэрымэтар аэрапорту. З 7 гадзіны раніцы 26 траўня міжнародны аэрапорт Данецку часова прыпыніў абслугоўваньне рэйсаў.