На Данеччыне з-за пагрозаў сэпаратыстаў на прэзыдэнцкіх выбарах не змаглі прагаласаваць жыхары 23 гарадоў вобласьці — гэта 81,8% выбарцаў.
Паводле мясцовага Камітэту выбарцаў Украіны, гэта каля 599 тысяч чалавек. Прагаласаваць атрымалася 100 тысячам 812 выбарцам.
Сытуацыя застаецца складанай, сёньня ноччу аказалася, што ва ўсіх акруговых выбарчых камісіях Данецкай вобласьці не працуе інфармацыйна-аналітычная сыстэма «Выбары».
У сувязі з гэтым сябры выбаркаму вымушаныя правяраць і падлічваць уручную дадзеныя з пратаколаў участковых камісій уручную. Гэта падаўжае час прыёму выбарчай дакумэнтацыі на нявызначаны тэрмін.
Найлепшая сытуацыя з галасаваньнем была ў Марыюпалі, там адкрыліся 203 з 216 выбарчых участкаў. У Данецку, а таксама шэрагу буйных гарадоў вобласьці не адкрыўся ніводзін ўчастак з-за ціску баевікоў групоўкі «Данецкая народная рэспубліка» і іх агрэсіі супраць людзей падчас падрыхтоўкі выбараў.
У некалькіх гарадах рэгіёну нападнікі разграмілі выбарчыя ўчасткі, дагэтуль няма сувязі са старшынёй акруговай камісіі № 43 (Данецк).