Галоўны трэнэр зборнай Расеі Алег Знарок дыскваліфікаваны за «жэст сьмерці» (ён правёў вялікім пальцам па горле) на адрас трэнэрскага штабу зборнай Швэцыі на апошніх хвілінах паўфінальнага матчу чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.
Кіраваць расейскай камандай у фінальным матчы супраць Фінляндыі будзе асыстэнт Знарка Харыйс Віталіньш.
Дысцыплінарны камітэт ІІХФ прыняў такое рашэньне ў адпаведнасьці з рэглямэнтам арганізацыі: «Калі любы прадстаўнік каманды робіць любыя абразьлівыя жэсты ў адносінах да любога судзьдзі ці любой асобы, на яго павінен быць накладзены матч-штраф».
Гэта першы выпадак у гісторыі чэмпіянатаў сьвету, калі галоўны трэнэр прапускае фінальны матч з-за дыскваліфікацыі.
У суботу ў паўфіналах Расея выйграла ў Швэцыі — 3:1, а Фінляндыя ў Чэхіі — 3:0