Касацыйны пратэст пракурора Цэнтральнага раёну Менску на рашэньне судзьдзі Алены Сямак будзе разглядацца ў калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду 5 чэрвеня а 14 гадзіне.
11 красавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Алена Сямак адхіліла пазоў Гэніка Лойкі супраць «Белінвэстбанку», праігнараваўшы аргумэнты заяўніка і прадстаўніка грамадзкасьці Валянціна Стэфановіча пра дыскрымінацыйны падыход банку да беларускай мовы.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч называе пратэст пракурора на такое рашэньне сама меней прыкметным фактам:
«Хутчэй за ўсё, пратэст пракуратуры тычыцца працэсуальных парушэньняў, якія былі дапушчаныя падчас разгляду справы Генадзя Лойкі. Кодэкс наўпрост прадугледжвае як адну з падставаў для адмены судовага рашэньня — парушэньне права на перакладчыка.
Я лічу, што гэта надзвычай грубае парушэньне дзейнага заканадаўства, калі чалавек заявіў у судзе, што ён не разумее мовы судаводзтва. У дадзеным выпадку гэта была руская мова, якая была адвольна абраная судом. І замест таго каб гарантаваць магчымасьць яго паўнавартаснага ўдзелу ў працэсе, мы пачулі аргумэнтацыю, што „ён абавязаны ўсё разумець, і ён усё разумее“. Хоць заканадаўства гарантуе такое права.
Гэта не зусім сутнасьць самой судовай справы і праблемы, але тым ня менш у судзе Цэнтральнага раёну быў створаны небясьпечны прэцэдэнт, калі ігнаруецца права грамадзяніна на ўдзел у працэсе на роднай мове».