Эфір 21 траўня 2014 году
У гэтыя дні Беларуская Свабода адзначае сваё 60-годзьдзе. На працягу большай часткі мінулых гадоў, да падзеньня камуністычнага рэжыму, слухаць наша радыё ў Беларусі было цяжка, а часам і небясьпечна. Людзі ў той час па-рознаму далучаліся да Свабоды.
Сярод тых нашых слухачоў, якія на працягу дзесяцігодзьдзяў ня толькі слухаюць, але і актыўна выказваюцца наконт пачутага ў сваіх допісах, — Мікалай Бусел зь вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёну, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову. Апісваючы гісторыю свайго жыцьця і свой шлях да Свабоды, спадар Мікалай піша:
Дзякуй вам, спадар Мікалай, і за вашы шматлікія цікавыя лісты, і за шматгадовую адданасьць нашаму радыё, і за востры крытычны погляд на тое, што мы робім. Асабіста мне няпроста пагадзіцца з вашымі сьцьвярджэньнямі пра «саладжавасьць» нашых аналітыкаў альбо пра недастаткова прынцыповую, як вам падаецца, абарону беларускасьці. Ну, але такі ваш погляд на гэтыя праблемы. Мы ўсё ж разьлічваем, што са Свабодай вы застаняцеся. Тым больш новыя тэхналёгіі крочаць так шпарка, што, каб слухаць Свабоду праз інтэрнэт, ужо сёньня зусім не абавязкова быць прывязаным да кампутара. Спадзяюся, слухаць нас з дапамогай мабільнага тэлефона ў хуткім часе стане магчымым і ў Пружынішчах...
Пра свае выпрацаваныя на падставе багатага досьведу жыцьцёвыя аксіёмы працягвае распавядаць наш даўні слухач і аўтар Кастусь Сырэль з Ушачаў. Гэтым разам ягоныя развагі — пра сутнасьць улады і давер да яе з боку грамадзтва. Спадар Кастусь піша:
Насамрэч, спадар Кастусь, сьцьвярджэньне пра тое, што грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі не было, няма і ўзяцца няма адкуль — выгаднае аўтарытарнай уладзе, таму яна гэты тэзіс актыўна і эксплюатуе. Падчас нефармальных і паўфармальных перамоваў з прадстаўнікамі Захаду ад беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў часта гучаць спасылкі на гэта. Маўляў, мы б і рады адпусьціць лейцы, распачаць дэмакратызацыю. Але ж вы зразумейце: народ наш да гэтага не гатовы. Не зразумее. Яму пастух патрэбен. Вось гадкоў празь дзесяць ці дваццаць — можа, і дасьпее...
Заўважце, у суседніх і блізкіх беларусам грамадзтвах — у Польшчы і Літве, якія таксама зусім нядаўна выйшлі з таталітарнага мінулага, вельмі хутка зьявіліся і грамадзянская супольнасьць, і дэмакратычная сыстэма кіраваньня з падзелам улады. Не давялося чакаць ні пяцьдзясят гадоў, ні нават дзесяць....
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by

«Мае бацькі былі вернікамі-баптыстамі. У Акцябрскім раёне — адным з самых дурных і рэпрэсіўных у БССР — такія знаходзіліся пад асаблівай увагай і апекай органаў. Ня раз бацьку па начах забіраў НКУС, вазіў ажно ў Бабруйск, пераконваў адмовіцца ад веры ў Бога, пагражаў Калымою. Бачачы бацькаву біяграфію (а ён ваяваў), каты казалі: «Табе б з намі сядзець, а ты рэлігіяй займаесься». Відаць, Бог не хацеў такой кар’еры свайму рабу.
Акцябрскія начальнікі-невукі ня раз прыяжджалі да нас на «казьле». Я баяўся гэтай злавеснай машыны. Начальнікі ніколі не пыталіся дазволу зайсьці ў хату, ніколі не здымалі шапкі ў хаце. Я баяўся тых начальнікаў і гідаваў такія парадкі. Бацька ж, кажучы, што такую ўладу дапускае Бог, быў вельмі законапаслухмяным грамадзянінам. Толькі ў пытаньнях веры ён быў непахісны. Маці таксама не наракала, але жыць ёй пад такой апекай ды ў беднасьці было цяжка.
Да 60-х гадоў у нас не было ні вэлясыпэда, ні радыё, ні іншых выгодаў цывілізацыі.
Здарылася так, што я трапіў на жыхарства да старэйшай сястры ў Смургоні. Там быў прымач. Прымач быў і дома ў майго сябрука, суседа і аднаклясьніка Вовы Шусьціка. Часам, як дома не было бацькоў, Вова ўключаў «Мінск Р7» і настройваўся на антысавецкі голас. Такія галасы глушылі бязьлітасна. Трэба была немалая цярплівасьць, каб разабраць, што кажа дыктар. Гэта было вельмі эпізадычнае праслухоўваньне. Часам дома і я вандраваў па эфіры. Вельмі рэдка натрапляў і на беларускі антысавецкі голас. Але зь ім была вялікая праблема. Камуністы глушылі беларускую Свабоду яшчэ стараньней, чымся расейскую. Трэба было мець адмысловую цікавасьць і цярплівасьць, каб яе слухаць.
І хоць я не любіў савецкія парадкі, быў стыхійным беларусам-нацыяналістам змалку, але ўсё ж савецкая прапаганда ўскосным чынам душыла маю цікаўнасьць да беларушчыны. Ня ведаю чаму, але стаўленьне да нашай мінуўшчыны, да нашай гісторыі ў мяне было як да нечага мітычнага, адцягненага, нерэальнага. Школа старанна забівала ў нас і ўва мне беларускасьць.
Але калі настала адліга — о! Тады часы памяняліся, узьніклі нейкія кантакты з нацыяналістамі. У часопісе «Крыніца» я прачытаў гісторыю ВКЛ, быў уражаны і вельмі пашкадаваў, што ня ведаў гэтага раней. Дый Свабоду перасталі глушыць. Палітычная частка перадач была досыць прымітыўная, але перадачы Юркі Віцьбіча пакідалі моцнае ўражаньне. Добра гаварыў Язэп Барэйка.
Потым каштоўнымі былі інфармацыйныя матэрыялы пра падзеі ў Беларусі і вакол... — піша ў сваім лісьце на Свабоду Мікалай Бусел зь вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёну. — З рэстаўрацыяй каляніяльных парадкаў на Беларусі я перастаў слухаць «беларускае» радыё і «беларускае» тэлебачаньне, і гэтак мо ўжо год з дваццаць. Ніхто ў маёй сям’і ня слухае і не глядзіць яго. Я зноў пераключыўся на Свабоду. Бывала, ураньні ўключым Свабоду, жонка ладзіцца ля печы, я ёй памагаю, і разам слухаем. Праўда, ніякіх вясёлых навінаў з радыё не было, як няма іх і сёньня. Жыцьцё такое.
Трэба зазначыць, што тады і Свабода палепшыла якасьць матэрыялаў. Яна стала крыніцай каштоўнай інфармацыі для ўсіх пластоў беларусаў — ад 80-гадовых жанок з Пружынішчаў да чыноўнікаў з улады. Я ведаю гэта дакладна. Часам па радыё чыталі і мой ліст, а потым мне пра гэта казалі розныя людзі. Не, што б ні здарылася, радыё Свабода мусіць быць.
Найцікавейшая частка — гістарычныя і культурныя праграмы ды лісты на Свабоду і званкі слухачоў. Мяне вельмі цешыць вялікая колькасьць разумных людзей, што актыўна ўзаемадзейнічаюць са Свабодай.
На жаль, мае прымачы паламаліся, я памяняў сацыяльны статус, стаў, мякка кажучы, незаможным пэнсіянэрам — і таму, натуральна, мае кантакты са Свабодай паменелі...
...Я моцна заняты, цяпер амаль ня слухаю Свабоду, хоць часам гляджу яе ў інтэрнэце. Гэта бедныя, неэмацыйныя кантакты. У адрозьненьне ад прымача, які можна ўзяць куды хочаш, інтэрнэт — гэта ўсё ж прывязка.
І хоць я стаў эпізадычным слухачом Свабоды, гэта не зьмяншае ейнай значнасьці для Беларусі. Калі яна пазбудзецца саладжавасьці сваіх аналітыкаў, узаб’ецца на правільную літаратурную беларускую мову і вернецца да бескампраміснасьці ў справе абароны беларускасьці — то яна зноў набудзе маю ўвагу«

«Ніякай уладзе нельга давяраць! Ніякай, якімі б узьнёслымі лёзунгамі яна ні кіравалася і якія б прыгожыя словы ні прамаўляла! Толькі пільны кантроль і жорсткая патрабавальнасьць да яе на ўсіх узроўнях можа выратаваць уладу, а зь ёй — і краіну, якой яна кіруе.
Месца існаваньня ўлады — вяршыня. Пакінутая на волю лёсу, бескантрольная ўлада заўсёды мае тэндэнцыю дэградаваць і каціцца зь вяршыні ўніз. А што там, унізе? Шмат чаго смачнага, цікавага і спакусьлівага. Там — шыкоўныя «Майбахі» з залатымі ўнітазамі і браніраваныя «Боінгі» з кулямётамі. Там раскошныя рэзыдэнцыі, бітма набітыя скрадзенымі творамі мастацтва і залатымі батонамі, там юрлівыя палюбоўніцы, віп-лёжы на алімпіядах, конкурсах прыгажосьці і славянскіх базарах. І ўсім гэтым хочацца валодаць, усяго пакаштаваць і ўсё памацаць. А таму трэба над усімі валадарыць, бо навошта ўлада, калі ня дзеля таго, каб валадарыць?
Але, на вялікі жаль, знаходзяцца мярзотнікі, якія спрабуюць перашкодзіць валадарыць. Такіх трэба аддзяліць. Пажадана было б іх наогул... гэта самае... але нельга, бо невядома, што скажа і што ўчыніць гэты, як яго... народ. А раптам пойдзе на штурм Межыгор’я ці Барвіхі?
І ўлада малюе ў сваёй галаве немудрагелістую, але ў той самы час складаную схему. «Тэ-э-эк-с, акрэсьліваем круг. Значыцца, вось тут, справа, у нас будзе народ, вось мы яго аддзелім такой тлустай лініяй. Левую палавіну круга падзелім пункцірнымі лініямі на некалькі сэктараў, у якіх будзе не народ. Вось тут у нас будзе так званая „пятая калёна“, чорт іх ведае, хто яны такія, але будзем называць іх так. Вось тут будуць нацыяналісты, тут — бандэраўцы, тут — фашысты, тут — вашывыя блохі, тут — бээнэфаўцы. Тут адкрэсьлім маленькі трыкутнічак, тут будуць геі, лесьбіянкі і алькаголікі. Не, алькаголікаў мы паселім разам з народам: яны небясьпекі не ўяўляюць, бо патрабуюць вельмі мала. Лічы, што нічога не патрабуюць, ім абы таннае пойла было, і яны гарой стануць за мяне, Уладу, — піша ў сваім лісьце на Свабоду Кастусь Сырэль з Ушачаў. — Эге, народ таксама трэба падзяліць: вось тут у нас будуць рабочыя, тут — „тружанікі сяла“, тут, паміж імі — інтэлігенцыя — міліцыянты, вайскоўцы, „служыцялі культу“ з РПЦ (вельмі патрэбныя людзі!). Тут — настаўнікі, пісьменьнікі, журналісты... Не, журналістаў таксама трэба падзяліць — вось тут будуць „чэсныя“, а тут — „нячэсныя“, іх мы пасадзім у „пятую калёну“. Дый пісьменьнікаў таксама неабходна падзяліць на „чэсных“ і „нячэсных“...»

Цяжкая гэта праца — падзяліць усіх! Але, як нехта там казаў, падзяляй і валадар!
Вось і ўладу трэба падзяліць, каб яна была для народа, а не народ для яе (гэта не мая думка, гэта амаль што цытата). Падзяляй, народзе, і валадар! Вось тут у нас будзе парлямэнт, тут — урад, тут — прэзыдэнт... Стоп, а ці патрэбны ён нам наогул, прэзыдэнт гэты? На якую трасцу ён нам здаўся, выкрэсьліваем прэзыдэнта, бо раптам, крый Божа, захоча царом стаць! Тут у нас будзе суд, адказны толькі перад народам. Тут — СМІ, якія будуць кантраляваць і парлямэнт, і ўрад, і суд. Яшчэ адну рэч не пашкодзіла б мець — грамадзянскую супольнасьць, якая б кантралявала ўсіх. Але дзе яе вось так адразу ўзяць, калі яе ў краіне адвеку не было?
Цяжка, але трэба неяк да гэтага рухацца. Глядзіш, год празь пяцьдзясят і ўдасца пабудаваць нешта прыстойнае...«.