Расеі і Кітаю пакуль не ўдалося дасягнуць згоды па газавай дамове — з-за рознагалосьсяў пра цану.
Пра гэта паведамляе New York Times. Яшчэ на пачатку візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Кітай чакалася, што агульнасьць або блізкасьць пазыцыяў па шмат якіх палітычных пытаньнях стане адным з найважнейшых аргумэнтаў на карысьць падпісаньня газавай угоды.
Пасьля перамоваў Пуціна са старшынём КНР Сі Цзіньпінам прадстаўнік кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітры Пяскоў паведаміў журналістам, што расейска-кітайскія перамовы пра супрацоўніцтва ў газавай галіне «працягваюцца».
Кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа пасьля сустрэчы лідэраў абедзьвюх краін у Шанхаі прыводзіць словы Пуціна, што ён задаволены інфармацыяй пра «значны прагрэс» у перамовах пра цану на газ, які будзе паступаць з Расеі ў Кітай.
Як заявіў кіраўнік газавага канцэрну Аляксей Мілер, бакі працягваюць перамовы і шукаюць кампрамісу па газавым кантракце, перадае РИА Новости. 30-гадовы кантракт на пастаўку ў Кітай 38 мільярдаў кубамэтраў расейскага газу ў год плянавалі падпісаць расейскі «Газпром» і кітайская CNPC.
Паводле расейскіх СМІ, Пуцін і Сі Цзіньпін падпісалі ў Шанхаі сумесную заяву пра новы этап адносін усёабдымнага партнэрства і стратэгічнага ўзаемадзеяньня.
Бакі пацьвердзілі блізкасьць пазыцыяў па міжнароднай праблематыцы, у тым ліку па Ўкраіне, і дамовіліся шчыльней каардынаваць свае зьнешнепалітычныя крокі.
На фоне абвастрэньня стасункаў Расеі з Эўразьвязам і ЗША ў сувязі з сытуацыяй вакол Украіны ўсё часьцей чуваць размовы пра разварот Расеі на Ўсход.
«Вядома, разварот Расеі да Кітая будзе праходзіць і далей ва ўмовах узмацненьня санкцыяў, і гэта цалкам відавочна», — лічыць намесьнік дырэктара Інстытуту Далёкага Ўсходу РАН Сяргей Лузянін.
Пуцін у красавіку на «Прамой лініі» заявіў, што Расея, аднак, не зьбіраецца ствараць ваенна-палітычны саюз з Кітаем, бо блёкавая сыстэма сябе зжыла.