Другі фігурант крымінальнай справы адносна былога намесьніка генпракурора Беларусі Аляксандра Архіпава — экс-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў.
Ён абвінавачваецца паводле часткі 1 арт. 406 (неданясеньне аб злачынстве) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Архіпаў абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі — за перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў і за атрыманьне хабару.
Аднак ні Архіпаў, ні Канаплёў не затрыманыя, сёньня яны зьявіліся на працэс у Вярхоўны суд, перадае Інтэрфакс.
20 траўня ў будынку Вярхоўнага суду ваенная калегія пачала разгляд гэтай крымінальнай справы, працэс ідзе за зачыненымі дзьвярыма.
Архіпаў можа атрымаць ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі. А Канаплёў — грамадзкія працы альбо штраф ці арышт да 3 месяцаў.
Крымінальную справа адносна Архіпава распачалі пасьля таго, як ён спыніў крымінальную справу супраць сына бізнэсмэна, які без правоў ехаў на матацыкле і насьмерць зьбіў 24-гадовую дзяўчыну.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Архіпаў спыніў крымінальную справу за зьлітак золата і пляшку каньяку.