Патрэба душы

  • Аляксандар Лукашук

Аляксандар Лукашук

Радыё Надзея, Радыё Памяць, Радыё Праўда, Радыё Вера, Радыё Сябар, Радыё Воля, Радыё Будучыня, Радыё Гонар, Радыё Жыцьцё, Радыё Мова, Радыё Гісторыя, Радыё Адукацыя, Радыё Сьвет, Радыё Асалода, Радыё Неабходнасьць, Радыё Шчырасьць, Радыё Падарожжа, Радыё Альтэрнатыва, Радыё Дапамога, Радыё Давер, Радыё Годнасьць, Радыё Задавальненьне, Радыё Выбар, Радыё Радасьць, Радыё Паветра, Радыё Крыніца, Радыё Аддушына, Радыё Бескарысьлівасьць, Радыё Цікавасьць, Радыё Мужнасьць, Радыё Абуджэньне, Радыё Падарунак, Радыё Прыемнасьць, Радыё Ўдзячнасьць, Радыё Разнастайнасьць, Радыё Павага, Радыё Званочак, Радыё Спагада, Радыё Сонца, Радыё Адвага, Радыё Бібліятэка, Радыё Аб’ектыўнасьць, Радыё Шчупак, Радыё Плён, Радыё Сьвятло, Радыё Ўсьмешка, Радыё Прафэсійнасьць, Радыё Змаганьне, Радыё Захапленьне, Радыё Роднасьць, Радыё Натхненьне, Радыё Знаходка, Радыё Сумленьне, Радыё Падтрымка, Радыё Сустрэча, Радыё Тэатар, Радыё Зрок, Радыё Палёгка, Радыё Веды, Радыё Вызваленьне.

У гэтым сьпісе, які складзены з прыхільных лістоў слухачоў за апошнія паўтара дзесяцігодзьдзя, роўна 60 ацэнак, столькі, колькі гадоў вяшчае Свабода.

Сьпіс мог быць даўжэйшы, і выказваньні былі ня толькі прыхільныя (яны, канечне, таксама прадстаўленыя ў кнізе). Але большасьць – словы такой удзячнасьці, якая для нас, журналістаў Свабоды розных пакаленьняў, даражэйшая за нашы самыя высокія ўзнагароды, афіцыйнае прызнаньне і прафэсійныя дасягненьні.

Патрэбай душы назваў некалі Васіль Быкаў слуханьне Свабоды.

Свабода – сапраўды патрэба для большасьці нашых слухачоў, няважна, зь вялікай ці малой літары, у двукосьсі ці без.

Дзякуй, дарагія сябры, вам.

Гэта – ВАША СВАБОДА.

Кніга «Лісты пра Свабоду» у фармаце PDF.



Каб атрымаць у падарунак кнігу «Лісты пра Свабоду», прышліце свой адрас на svaboda@rferl.org.