Гучныя карупцыйныя арышты ў Гомелі Віктара Банчука — першага намесьніка і Віктара Трызны — намесьніка старшыні абласнога выканкаму выклікаюць пытаньні: ці сапраўды менавіта гэты рэгіён у Беларусі найбольш карумпаваны? І ці стане барацьба з карупцыяй казырнай картай новай прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі?
Віктара Банчука і Віктара Трызну абвінавачваюць у злоўжываньні ўладаю й службовымі паўнамоцтвамі. Іх арышту папярэднічалі прысуд былому старшыні гомельскага гарвыканкаму Віктару Піліпцу і пакараньне ягоных памагатых за махінацыі з кватэрамі. У гэтым жа чорным сьпісе — былы начальнік Гомельскай абласной управы КДБ Іван Ляскоўскі і тры ягоныя супрацоўнікі, якія, са словаў кіраўніка дзяржавы, «арганізавалі „заказную“ праверку камэрцыйнай структуры ў інтарэсах канкурэнтаў». За краты трапілі, паквапіўшыся на хабар, намесьнік начальніка крымінальнай міліцыі аблвыканкаму палкоўнік Вячаслаў Іваненка і намесьнік старшыні суду Савецкага раёну Гомеля Юры Жораў.
Выглядае, у Гомелі разварушылі цэлыя «асіныя гнёзды» карупцыянэраў.
«Падобныя гнёзды ёсьць у кожнай вобласьці, — кажа кіраўнік аналітычнага цэнтру „Стратэгія“ Леанід Заіка. — Мы вывучаем Беларусь і ў рэгіянальным вымярэньні. І тое, што ва ўсіх абласьцях робяць махінацыі з жыльлём, крадуць грошы, асабліва з аграрных фондаў, не выклікае ніякага сумневу. Асабліва ў прэзыдэнта. І яшчэ шмат у каго. Калі і засталіся некаторыя рамантыкі, якія дагэтуль думаюць, што ў Беларусі ўсё чэсна, то іх нямнога».
А выбар Гомельскай вобласьці як паказальнай тлумачыцца сыстэмаю прыкрыцьця чыноўнікаў, — працягвае спадар Заіка:
«Магілёўская намэнклятура прыкрытая. Прэзыдэнт — адтуль. Многія чыноўнікі з Магілёўшчыны цяпер сядзяць у міністэрскіх ды іншых высокіх крэслах. Гарадзенская і Берасьцейская намэнклятуры прыкрытыя праз спэцслужбы. Там шмат грошай, мытні, кантракты, пастаўкі... Сталіца і сталічная вобласьць — гэта асобная зона.
Застаюцца Віцебская і Гомельская вобласьці, дзе асаблівага прыкрыцьця ў вышэйшых эшалёнах улады няма. На Гомельшчыне намэнклятура — мясцовая, там дагэтуль пры ўладзе выхадцы з абкаму партыі, камсамолу, прафсаюзаў, гаспадарнікі. Мы рабілі такі аналіз, і бачым, што там намэнклятуршчыкі яшчэ з 80-х гадоў. Усе тыя ж намесьнікі старшыні аблвыканкаму — мясцовыя людзі. Таму выбар і паў на Гомельскую вобласьць. Адсутнасьць прыкрыцьця — гэта раз. Магчымае зьвядзеньне рахункаў з боку правяраючых — гэта два».
Пра карупцыю ў Беларусі шмат піша шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна. Яна таксама кажа, што прыклады злоўжываньня службовым становішчам, хабару ды і іншых падобных рэчаў, якія ўкладаюцца ў паняцьце «карупцыя», можна лёгка знайсьці ў любым рэгіёне:
«І ўсё ж, напэўна, у нейкім сэнсе Гомель — своеасаблівае месца. Памятаеце гучную справу „банды Марозава“, дзе відавочна былі замяшаныя вышэйшыя асобы з кіраўніцтва вобласьці? Але чамусьці ніхто зь іх на лаву падсудных ня трапіў. А Марозава хуценька расстралялі, нават толкам ня скончыўшы гэтую справу. На мой погляд, там было нейкае крымінальнае кубло. І, мабыць, асабліва буйных памераў. Але такое, хіба што ў меншых памерах, ёсьць ва ўсіх абласьцях, і ў Менску ў тым ліку.
Зьдзіўляцца гэтаму ня трэба. У Беларусі створаныя самыя спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця карупцыі. А вось гэтыя акцыі з арыштамі — разавыя. Камусьці не пашанцавала, хтосьці перайшоў дарогу, можа, нехта пад кагосьці падкопвае. Але, паўтаруся, у Беларусі створаныя інстытуцыйныя ўмовы для карупцыі».
Спадарыня Калінкіна зьвяртае ўвагу на тое, што афіцыйны галоўны кантралёр Беларусі — Аляксандар Якабсон, былы кіраўнік Гомельскага аблвыканкаму:
«З гэтага, мабыць, і ногі растуць. Бо ён быў у Гомелі, калі там банда Марозава, што хацела, тое і рабіла. І расьсьледаваньне гэтай справы на яго кар’еру не паўплывала. Наадварот, ён пайшоў уверх, пераехаў у Менск. Але ў Гомелі ні для кога не сакрэт, што менавіта Якабсон па-ранейшаму галоўны чалавек у рэгіёне.
Магчыма, Якабсон ужо занадта доўга прыкрывае сваю вобласьць. Магчыма, камусьці спатрэбілася яго цяперашняя пасада. Магчыма, гэта падкоп асабіста пад Якабсона. Я выключаць гэтага не магу. Але я ўпэўненая — амаль такія ці нават такія самыя справы можна арганізаваць і ў Брэсцкай вобласьці, і ў Віцебскай. І тым больш — у Менску».
Пра паўсюднасьць карупцыі ў краіне кажа і кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук:
«У Беларусі так званыя губэрнатары ды іншыя высокія чыноўнікі прызначаюцца адным чалавекам. Усе яны — частка ўладнай вэртыкалі. На кожнага ёсьць кампрамат. А каго зь іх жучыць, вырашае сам Лукашэнка. І тут, думаю, шмат што залежыць.ад таго, хто трапіўся яму пад гарачую руку, чый стос кампрамату таўсьцейшы, чый ляжаў у тую хвіліну бліжэй. Хто прызначаў Банчука і Трызну? Лукашэнка. Дарэчы, у адзін дзень — 3 студзеня 2013 году».
Яраслаў Раманчук упэўнены: лявіна карупцыйных спраў будзе нарастаць.
«Барацьба з карупцыяй для Лукашэнкі стане значанай часткай яго выбарчай кампаніі. Яна фактычна ўжо пачалася. Рэгіянальныя чыноўнікі — гэта толькі пачатак. А вось у 2015 годзе я чакаю яшчэ больш гучных працэсаў. Думаю, тады мы даведаемся пра крымінал з боку велізарных рыбін нашага бізнэсу, міністраў ды іншых урадоўцаў. І зноў у мазгі выбарцаў будуць укладаць, што Лукашэнка пра гэта раней ня ведаў. А як толькі даведаўся, адразу іх жорстка пакараў. Лёгіка жанру ў нашай краіне не парушаецца».
Так званая барацьба з карупцыяй будзе ня толькі часткай, а нават асновай выбарчай кампаніі Лукашэнкі, — адзначае Сьвятлана Калінкіна:
«Забясьпечыць людзям добрае жыцьцё ён ня можа. Інтэграцыя з Расеяй — гэта сумнеўны і нават небясьпечны праект. Таму, я думаю, на шчыт будзе зноўку ўзьнятая барацьба з карупцыяй».