Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На старшыню Івейскага райвыканкаму завялі крымінальную справу


Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць старшыні Івейскага райвыканкаму Гарадзенскай вобласьці.


«Чыноўнік падазраецца ў тым, што ў мэтах зьніжэньня выдаткаў, зьвязаных з будаўніцтвам двух жылых дамоў, якія належаць яму і якія месьцяцца ў вёсках Івейскага раёну, цягам некалькіх гадоў даваў незаконныя ўказаньні кіраўнікам прадпрыемстваў раёну аб ажыцьцяўленьні будаўніча-мантажных і іншых працаў з прыцягненьнем работнікаў гэтых арганізацыяў, бязвыплатнай перадачы яму будматэрыялаў і адчужэньні іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў, аказаньні транспартных паслуг», — паведамілі Інтэрфаксу ў пракуратуры.

Паводле пракуратуры, страты склалі больш за 125 мільёнаў рублёў.

Акрамя гэтага, чыноўнік нанёс «істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам, якая выявілася ў падрыве аўтарытэту і прэстыжу дзяржаўнай улады».

Справу расьсьледуе Сьледчы камітэт.

Інтэрфакс не падае імя вэртыкальніка. Але, паводле афіцыйнага сайту Івейскага райвыканкаму, раённую вэртыкаль там ачольвае Міхаіл Ваўчэцкі.

19 траўня супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі двух намесьнікаў старшыні Гомельскага аблвыканкаму — гэта першы намесьнік Віктар Банчук і намесьнік Віктар Трызна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG