У Горадні ў другой палове дня выпусьцілі двух грамадзкіх актывістаў — Станіслава Рачкеля і Вячаслава Завінеўскага.
«Павінен быў вызваляцца 18 траўня, але напісалі скаргу з адвакатам, каб залічылі ранейшае затрыманьне — з 25-га да 28 красавіка», — заявіў Радыё Свабода Станіслаў Рачкель.
Умовы былі нядрэнныя: «дазвалялі перадачкі і нават пасьцель», — сказаў Станіслаў.
Ён кажа, што сядзеў у камэры з двума віетнамцамі і адным расейцам, іх рыхтавалі на дэпартацыю зь Беларусі.
Маладафронтаўца Рачкеля і ягонага сябра Завінеўскага асудзілі на 10 сутак 8 траўня.
Супраць Рачкеля і Завінеўскага сьведчылі міліцыянты, якія іх затрымлівалі — Русак і Сярэнкiн. Абодва заявілі ў судзе, што 25 красавіка атрымалі ананімны званок пра расьпіцьцё алькаголю ў адным з двароў на вуліцы Парахавой. І калі туды прыйшлі, то адзін зь іх, як кажа, убачыў Рачкіна і Завінеўскага, якія пілі піва, а другі — што хлопцы толькі размаўлялі, але побач зь імі на зямлі стаялі адкаркаваныя бутэлькі зь півам.
Пры гэтым абодва міліцыянты сьцьвярджалі, што ніякіх сьведак у двары не было. Маўляў, яны зрабілі заўвагу за расьпіцьцё піва ў грамадзкім месцы, а ў адказ Рачкель і Завінеўскі нібыта «пачалі лаяцца матам, размахваць рукамі і паводзілі сябе агрэсіўна».
І Рачкель, і Завінеўскі абвяргалі сьведчаньні міліцыянтаў і хадайнічалі, каб у суд выклікалі сьведку, які быў побач у двары і мог засьведчыць, што зь іхняга боку не было ніякай лаянкі і агрэсіі.