У тралейбусе ў бок менскага мікрараёну Чыжоўка, дзе месьціцца адна з пляцовак Чэмпіянату па хакеі, бабулі разгаварыліся са славацкімі заўзятарамі. Спачуваюць: «Кажуць, пэнсіі ў вас там маленькія». Кранальныя такія. Задаволеныя нязвыклай сытуацыяй, усьміхаюцца.
«А ці не шкадуеце, што з Чэхіяй разышліся?», «А як наогул?», «А ў нас па-беларуску мала цяпер гавораць, але у нас свой язык ёсьць, да!» Сапраўдны міжкультурны дыялёг. Славакі – дарослыя дзядзькі, расейскую крыху памятаюць са школы, моўнага бар'еру амаль няма. Для бабулек, лічы, упершыню ў жыцьці падобная масавая сустрэча з замежнікамі з розных краінаў. А сапраўды: столькі турыстаў у Менску не было за ўсю гісторыю.
***
«Рускія ідуць!» Анлайн-дзёньнік хакейных турыстаў. Як ні круці, галоўныя знаёмствы тэт-а-тэт адбываюцца з расейцамі. Іх фізычна болей сярод турыстаў.
У цытаваным артыкуле журналістка прыводзіць збалянсаваныя ўражаньні, хоць большасьць эксцэсаў зьвязаныя найперш з расейцамі. У мяне няма падставаў не давяраць калезе, якая відавочна імкнецца прадэманстраваць каляспартыўную сытуацыю ў Менску з усіх бакоў.
А вось крык душы мянчанкі:
«Чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску стаўся вельмі выразным індыкатарам мясцовага гаў..шча. Колькі шмат у якіх беларусаў агрэсіі і нецярпімасьці да прыежджых! У прыватнасьці, да расейцаў».
Я адмыслова хадзіў вечаровым Менскам у першыя дні пасьля адкрыцьця. Замалёўкі самі ішлі ў рукі, без спэцыяльных высілкаў.
Крама пад вежай на вакзале. Дама гадоў трыццаці пяці за штосьці разьлічваецца. Прадавачкі – добрыя душэўныя вясковага тыпу кабеты. Чую канец размовы. Прадавачка:
– Вы аткуда?
– Из Казахстана.
– Што-та не пахожа...
– В смысле, что я не узкоглазая?
– Не-не! Мы так не гаварым!
– В Казахстане же не только узкоглазые живут. Нет, я не узкоглазая, я – нормальная.
А вось таксіст, які распавядаў, што чуў пра аднаго чэха, які – п'яны – непрыязна выказаўся пра Беларусь. Але сам зьвёў гутарку да расейцаў, якім бывае «што-та ня нравіцца в Мінске»:
– Дык хай і сядзяць у сваім бур'яне.
У фэйсбуку таксама раз-пораз бачу невясёлыя гісторыі.
Kastus Lisecki пра абразу расейскімі фанатамі беларускай мовы:
– Выходзячы з «Кастрычніцкай», пачалі крычаць «Белорусский язык на...!».
Olga Erokhina – пра размову з расейскім пакупнікамі:
– Ведаеце, мы, беларусы, за гэты чэмпіянат ужо столькі заплацілі, што, нават, напэўна, пераплацілі. А вы яшчэ скідку патрабуеце;
Natallia Kharytaniuk – зноў пра непавагу да беларускай мовы і да беларускай валюты:
– Па горадзе сапраўды шастаюць людзі з расейскімі рублямі і абураюцца прадавачкам, што іх рублі тут не прымаюцца ў крамах... Дзяўчаты разьятрана дыхаюць парай. Яны не разумеюць слова «ўваход». «Нам тут чё – ещё и переводчик нужен?»
І, вядома, украінскі фактар. Сам бачыў беларускіх фанатаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты расейскім аўтамабілям пад куплет адной зь песьняў «Ляпісаў», якая сталася гімнам змаганьня ўкраінскіх фанатаў супраць сэпаратыстаў.
Але збольшага атмасфэра ў Менску далёкая ад агрэсіўнасьці. Хутчэй, звыклая беларуская напружанасьць, павялічаная адказнасьцю моманту – адбываецца справа дзяржаўнай значнасьці.
***
У Штэфана Цвайга ў навэле «Шахматыст» на караблі сустрэліся два незвычайныя спадары. Адзін – найлепшы грасмайстар сьвету. А другі – нікому невядомы – гэтага грасмайстра ўвесь час абыгрываў у шахматы. Калі ўрэшце спадары вырашылі зладзіць свой міні-чэмпіянат, невядомы прайграў. Сэнс у тым, што ён пралічваў хады ў дзясяткі разоў хутчэй за масьцітага апанэнта. Пакуль сусьветная зорка думала над адным ходам, напрыклад, хвіліну, супернік пралічваў сто варыянтаў, пачынаў нудзіцца, і адпаведна нэрвавацца. Таму і прайграў, што ня вытрымаў. І зьнік, так і не паведаміўшы сьвету пра свае здольнасьці.
Elena Gapova піша пра розны рытм у часе, які можа быць ня толькі ў асобных людзей, але ў цэлых супольнасьцяў:
«Калі распаўся СССР, заходнія аналітыкі зьдзіўляліся: што ж ніхто за яго ня ўзьняўся – відаць, што нікому яго не было шкада. А народ па-просту адразу не зразумеў, так усё было «хутка і небалюча». А цяпер на Данбасе мова вядзецца не пра Ўкраіну. Там народ праз 23 гады выказваецца з нагоды СССР».
Чэмпіянат па хакеі спрыяе разбурэньню нябачнага муру, які падзяляў беларусаў апошнія 23 гады. Хтосьці, як Цвайгаў грасмайстар, усё яшчэ думае над ходам пасьля распаду СССР, а хтосьці даўно жыве на гады і гады наперад.
Хтосьці даўно паезьдзіў «па яўропах», пасьпеў захапіцца, і ўжо дзе-нідзе расчаравацца, каб задумацца над наступным ходам Беларусі ў будучыні. А хтосьці – такі ж мудры і важны, як грасмайстар – толькі знаёміцца з фрагмэнтамі жыцьця, якое існуе па-за Беларусьсю.
Тут галоўнае не нэрвавацца.