МВФ пералічыў Украіне першы транш крэдыту

Міжнародны валютны фонд пералічыў Украіне першы транш крэдыту ў аб’ёме 3 мільярды 190 мільёнаў даляраў.
Грошы пералічаныя ў рамках выкананьня раней ухваленай двухгадовай праграмы супрацоўніцтва, паведамілі УНІАН у прэсавай службе Нацыянальнага банку Ўкраіны.

Двухгадовая праграма супрацоўніцтва паміж Украінай і МВФ у аб’ёме 17 мільярдаў даляраў была ўхваленая Радай дырэктараў МВФ 1 траўня.