Сёньня пройдуць суды над чатырма затрыманымі перад Чэмпіянату сьвету па хакеі актывістамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт».
У Гомелі будзе разгледжаная адміністратыўная справа Андруся Цянюты, затрыманага 5 траўня.
У судзе Фрунзенскага раёну Менску адбудзецца суд над Міколам Дземідзенкам, якога затрымалі позна ўвечары 5 траўня і зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.
Суду таксама чакаюць Міхась Мускі і Зьміцер Крамянецкі. Іх справы разгледзіць суд Ленінcкага раёну сталіцы.
Як паведаміла супрацоўніца праваабаронцага цэнтру «Вясна» Наста Лойка, Мікола Дземідзенка падчас затрыманьня, якое адбывалася ў яго дома, змог патэлефанаваць сябру і сказаць, што ў яго вялікія праблемы і яго забіраюць, а Міхася Мускага і Зьмітра Крамянецкага затрымалі, калі тыя вярталіся ўвечары з працы.
Пазьней правабаронцы спраўдзілі інфармацыю пра затрыманьне і высьветлілі, што Мікола і Міхась да суду ўтрымліваліся ў турме на Акрэсьціна, Зьміцер — у РУУС Ленінскага раёну Менску, Андрусь — у ізалятары часовага ўтрыманьня Гомеля.