У Гомелі 6 траўня будуць судзіць сустаршыню зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Андруся Цянюту.
Ён ужо другія суткі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня УУС Гомельскага аблвыканкам.
Бацькі Андруся толькі ўчора даведаліся, што ён быў затрыманы міліцыяй яшчэ 4 траўня позна ўвечары на праспэкце Перамогі па дарозе дадому.
«У другой палове дня нам патэлефанавалі зь юрыдычнай кансультацыі і сказалі, што Андрэю патрэбны адвакат. Яго нібыта вінавацяць у дробным хуліганстве», — апавяла Свабодзе маці актывіста Людміла Анатольеўна.
Бацькі пачалі шукаць сына. У ізалятары ім заявілі, што інфармацыю можна атрымаць у абласной міліцыі. Там пацьвердзілі, што ў дачыненьні да Андруся складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 17.1 — дробнае хуліганства. Высьветлілася таксама, што 5 траўня Андруся прывозілі ў суд Чыгуначнага раёну, але, па ўсім відаць, ён запатрабаваў адваката — і паседжаньне суду адклалі, а самога яго адправілі назад у ізалятар.
Бацькі актывіста мяркуюць, што сына прэвэнтыўна затрымалі перад пачаткам чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску, бо «зачысткі» актывістаў вядуцца і ў іншых рэгіёнах краіны.