1 траўня прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і вэтэраны ўсклалі кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Афіцыйныя прафсаюзы зладзілі мітынг у Парку Янкі Купалы. Па разнарадцы кожны працоўны калектыў, ВНУ павінны былі забясьпечыць пэўную колькасьць удзельнікаў. Паводле інфармацыі ФПБ, у мітынгу ўзялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек.
Да 1 траўня Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская прымеркавала і сьвяткаваньне 110-й гадавіны прафсаюзнага руху Беларусі. На мітынгу выступілі старшыня ФПБ Леанід Козік, міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, вэтэраны.
У Парку Янкі Купалы народ забаўлялі сьпявак Дзьмітрый Калдун, гурт «Лепрыконсы», ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Народ слухаў артыстаў пад піва, шашлыкі і смажаныя каўбаскі — ва ўсіх парках працуе выязны гандаль, дзясяткі гандлёвых кропак, дзе разьліваюць алькаголь.
На плошчы Дзяржаўнага сьцяга БРСМ зладзіў сваю акцыю — агітаваў студэнтаў ехаць у будаўнічыя атрады.
А вось незалежным прафсаюзам правесьці мітынг у абароны правоў працоўных Менгарвыканкам забараніў. Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук паведаміў, што прычына адмовы — «1 траўня ва ўсіх пяцёх паркавых зонах Менску (парках імя Янкі Купалы, Максіма Горкага, 50-годзьдзя Кастрычніка, Дружбы народаў, Чалюскінцаў) будуць праводзіцца афіцыйныя масавыя гуляньні, таму праводзіць нейкія яшчэ дадатковыя мерапрыемствы немэтазгодна».

Your browser doesn’t support HTML5