Чарнобыльская Радаўніца
Your browser doesn’t support HTML5
На Радаўніцу ўлады дазваляюць беларусам бесьперашкодна наведваць могілкі ў паселішчах, якія моцна пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І дзясяткі тысяч былых перасяленцаў ды іх сваякоў едуць у «зону» пакланіцца магілам продкаў, завязаць на крыжах чыстыя ручнікі, памаліцца ды пакінуць на надмагільных грудках пачастунак памерлым — чарку гарэлкі, фарбаванае яйка ды лусту велікоднага пірага.