Беларускі журналіст і блогер, карэспандэнт выданьня «Новы час» Зьміцер Галко 30 красавіка быў ва ўкраінскім Луганску, дзе ўчора захапілі асноўныя адміністрацыйныя будынкі: абласную дзяржадміністрацыю, гарадзкі савет, управу міліцыі, пракуратуру. Сваімі ўражаньнямі Зьміцер Галко падзяліўся і з Радыё Свабода.
— Сытуацыя вось зараз выглядае не такой страшнай, як гэта магло падацца з учорашніх навінаў. Бо Луганск — гэта горад досыць вялікі, і яго „праглынуць“ даволі складана. Але, тым ня менш, даволі нэрвова я тут сябе пачуваю. Як толькі мы выйшлі зь цягніка, нас спыніла група — чалавек сем у цывільным і адзін у форме міліцыянта, і адразу ж пачалі распытваць пра мэту прыезду, пра тое, калі зьедзем з гораду. Як толькі адышлі крыху ад вакзалу, каля будынку мясцовай Рады — мэрыі — адразу ж убачылі шмат народу з аўтаматамі. Адкрыта. Раней іх тут не было. Зброя зусім новая. Зьявіліся людзі ў навюткім зялёным камуфляжы — раней іх тут таксама не было (я ж быў раней у Луганску).
— Якія яшчэ заўважныя зьмены адбыліся з вашай апошняй паездкі ў Луганск?
— Галоўная падзея — што яны тут падзяліліся, гэта знайшло пацьверджаньне. Бо мы размаўлялі зь нейкімі палявымі камандзірамі на барыкадах. Ім непрыемна было пачуць пытаньне пра падзел. Яны спачатку паспрабавалі, так бы мовіць, адбрахацца — маўляў, што народ адзіны. А потым далі зразумець, што так, ёсьць іншая галіна, якую ўзначальвае іншы чалавек, які, напэўна, лічыць сябе народным мэрам, а ў іх ёсьць свой народны мэр. Карацей, тут дзьве групоўкі, і яны яшчэ паміж сабой будуць нешта дзяліць.
— А тваё ўражаньне: як горад жыве, працуе, ці ходзяць людзі на працу?
— Так, горад жыве. Я тут зьвярнуў увагу толькі што, як людзі мянялі рэклямныя шчыты. Камусьці тут цікавая рэкляма, хтосьці нешта прадае. Стаяла чарга па каву эспрэса, сандвічы на вуліцы. Кавярні, крамы, рынкі — усё працуе.
— Курс грыўні ўпаў, а кошты вырасьлі адпаведна?
— Заўважна — толькі на бэнзін. На бэнзін істотна растуць. А на прадукты — я не заўважыў, каб яны вырасьлі, па-мойму — не.
— А куды вы потым зьбіраецеся?
— З Луганску, напэўна, мы вернемся ў Данецк. Бо сёньня ўвечары тым нібыта плянуецца яшчэ адна праўкраінская акцыя. Тут, у Луганску, няма чаго рабіць. Так, ёсьць людзі ўзброеныя, мы іх сфатаграфавалі. А з падзеяў пакуль — незразумела што.