Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луганск: прарасейскія актывісты захапілі пракуратуру і выступілі па тэлебачаньні


Пасьля захопу будынка Луганскай абласной адміністрацыі натоўп людзей з расейскімі сьцягамі рушыў у абласную пракуратуру. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, будынак занялі адразу, супраціву ім ніхто не аказваў.


Пасьля таго, як натоўп зьявіўся пад сьценамі абласнога ўпраўленьня МУС, галоўны міліцыянт Уладзімер Гуслаўскі напісаў рапарт аб адстаўцы ў абмен на тое, што актывісты не будуць захопліваць будынак міліцыі.

Прыходзілі людзі з аўтаматамі і на абласную тэлерадыёкампанію. Ім далі прамы эфір. Выступіў чалавек у камуфляжы — Вячаслаў Пятроў. У тытрах было напісана, што ён прадстаўнік штабу «Вольнай Луганскай рэспублікі».

У выступе ён заклікаў жыхароў вобласьці не панікаваць, а рыхтавацца да рэфэрэндуму, які адбудзецца 11 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG