Клюб заўзятараў Russia Unites не плянуе арганізоўваць у Мінску «Рускі марш», сьцьвярджае прэзыдэнт клюбу Эдуард Латыпаў.
У камэнтары, разьмешчаным 30 красавіка на сайце Russia Unites, адзначаецца: у шэрагу беларускіх і расейскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што 9 траўня ў Менску нібыта адбудзецца нейкі «Рускі марш» з удзелам расейскіх хакейных фанатаў.
«Сапраўды, у панядзелак, 28 красавіка, у Санкт-Пецярбургу адбылася прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная старту чэмпіянату сьвету па хакеі і адкрыцьцю Дома заўзятара зборнай Расеі Russia Unites у Менску на час правядзеньня чэмпіянату сьвету. У прыватнасьці, пра плянаваныя акцыі заўзятараў паведаміла Балтыйскае інфармацыйнае агенцтва. Адкрыцьцё чэмпіянату сьвету ў гэтым годзе прыпадае на 9 траўня. Традыцыйна мы ладзім мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню Перамогі. Якраз 9 траўня плянуем арганізаваць калёну расейскіх заўзятараў і паўдзельнічаць у мерапрыемствах у Менску, — паведаміў Латыпаў. — Зараз вядзем перамовы з гэтай нагоды з амбасадай Расеі ў Беларусі і зь Менгарвыканкамам, які займаецца арганізацыяй чэмпіянату сьвету».
Эдуард Латыпаў таксама заявіў:
«Вельмі шкада, што некаторыя СМІ, пагнаўшыся за гучнымі загалоўкамі, паведамілі пра нейкі „Рускі марш“ у Менску, у выніку чаго шмат хто ўявіў сабе жахлівую карціну, як натоўп расейскіх нацыяналістаў ідзе па сталіцы Беларусі, размахваючы імпэрыялістычнымі сьцягамі і выкрыкваючы крычалкі „Слава Расеі!“. Адказна заяўляю: ніякага „Рускага маршу“ клюб заўзятараў Russia Unites арганізоўваць не плянуе. Але ў нас сапраўды ёсьць дамоўленасьць з уладамі Менску пра тое, што расейскія заўзятары возьмуць удзел у мерапрыемствах, прысьвечаных Дню Перамогі 9 траўня», — падкрэсьліў кіраўнік клюбу заўзятараў зборнай Расеі.