Усё пачалося з мітынгу ля будынка абласнога ўпраўленьня СБУ. Там абвясьцілі, што скончыўся тэрмін ультыматуму, які вылучылі уладам. Маўляў, рэакцыя з боку ўладаў адсутнічае, таму трэба ісьці да абласной адміністрацыі. У многіх прысутных ўжо былі прылады для нападу — арматура, драўляныя біты, гумовыя дубінкі, на галовах каскі. Натоўп маршам прайшоўся па вуліцы Савецкай, скандуючы: «Рэфэрэндум! Расея!»
Калі падышлі да абласной адміністрацыі, маладыя людзі ў масках і камуфляжы пачалі біць вокны, выломліваць дзьверы. Міліцыя супраціву не чыніла. Мітынгоўцы адразу занялі ўсе паверхі. Над будынкам вывесілі расейскі сьцяг. Адзін з украінскіх сьцягоў, знойдзеных ўнутры, заслалі на прыступках, хацелі выціраць ногі, але потым усё ж прыбралі. На фасадзе сарвалі шыльды з надпісамі «Абласная дзяржаўная адміністрацыя», «Абласная рада».
Будынак быў пусты. Акрамя байцоў Нацыянальнай гвардыі, там нікога не было. Супрацоўнікаў адпусьцілі раней.
Пасьля захопу будынка Луганскай абласной адміністрацыі натоўп людзей з расейскімі сьцягамі рушыў у абласную пракуратуру. Яе занялі адразу. Супрацоўнікаў выводзілі пад аўтаматамі. Таксама расейскі сьцяг вывесілі і на будынку Апэляцыйнага суда Луганскай вобласьці, які знаходзіцца насупраць пракуратуры.
Пасьля таго, як натоўп зьявіўся пад сьценамі абласнога ўпраўленьня МУС, галоўны міліцыянт Уладзімір Гуслаўскі напісаў рапарт аб адстаўцы ў абмен на тое, што актывісты ня будуць захопліваць будынак міліцыі. Зрэшты, людзі не разышліся. Іх стала яшчэ больш. Байцы з аўтаматычнай зброяй пачалі кідаць ўнутр будынка сьветлашумавые гранаты. Пасьля гэтага будынак узялі штурмам. На плошчы гучалі прапановы, каб міліцыя здала зброю, якую б ўзялі пад кантроль былыя супрацоўнікі «Беркута». Хто цяпер знаходзіцца ў будынку, дакладна не вядома.
Тым часам мітынгоўцы выбралі «народнага начальніка міліцыі». Ім стаў Анатоль Навуменка, які раней ужо ўзначальваў абласное ўпраўленьне міліцыі.
Прыходзілі людзі з аўтаматамі і на абласную тэлерадыёкампанію. Ім далі жывы эфір. Выступіў чалавек у камуфляжы — Вячаслаў Пятроў. У цітрах было напісана, што ён прадстаўнік штаба «Вольнай Луганскай рэспублікі». Цягам некалькіх хвілін ён заклікаў жыхароў вобласьці не панікаваць, а рыхтавацца да рэфэрэндуму, які, як ён лічыць, адбудзецца 11 траўня.

Your browser doesn’t support HTML5