Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч асуджаны Першамайскім судом Менску на 25 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі і парушэньне парадку прэвэнтыўнага нагляду.
Судзіў Зьмітра Дашкевіча Юры Гарбатоўскі зь Першамайскага суду Менску. Сьведчылі супроць лідэра «Маладога фронту» амапаўцы Мазалеўскі і Руцэвіч. Паводле іх паказаньняў, Зьміцер Дашкевіч, калі яго спынілі на вуліцы Чарнышэўскага ўвечары 24 красавіка, адмовіўся ехаць у міліцыю і на знак пратэсту садзіўся на тратуар. Дашкевіч назваў гэтыя паказаньні хлусьнёй і папярэдзіў міліцыянтаў, што за ілжэсьведчаньні ім прыйдзецца адказваць. Адносна абвінавачаньня ў парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду Зьміцер Дашкевіч прызнаў, што спазьніўся дадому больш як на гадзіну, і патлумачыў гэта тым, што затрымаўся на працы.
Матэрыялаў адміністратыўнай справы судзьдзя Гарбатоўскі так і не агаласіў. Пасьля выступу сьведак ён адразу накіраваўся рыхтаваць пастанову суду. Праз 20 хвілін зачытаў выніковую частку свайго рашэньня: 25 сутак арышту. Зь іх 15 — за непадпарадкаваньне і 10 — за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду. Зьміцер Дашкевіч пракамэнтаваў прысуд коратка:
«Гэта неадэкватная сытуацыя — пракамэнтаваць яе цяжка».
Раней у перапынку працэсу Зьміцер Дашкевіч распавёў, як правёў ноч напярэдадні суду. Аказваецца, яго не адвозілі ў ізалятар на Акрэсьціна, а пратрымалі ў Першамайскім райаддзеле міліцыі. Дашкевіч згадаў пра вельмі цяжкія ўмовы:
«Прабыў ноч у „стакане“, які ўвесь з бэтону. Узгадаліся „лепшыя“ дні ў глыбоцкім ізалятары. Але там хоць нармальная падлога была, а тут — суцэльны бэтон. Ні вады папіць не далі, нічога не далі паесьці. Добра, што звадзілі ў прыбіральню пару разоў. Такіх антычалавечых умоваў я даўно не сустракаў. Тым больш трэба ўлічыць, што Першамайскі РАУС — гэта адзін з новых будынкаў, які зьмясьцілі ў былой школе. Дасьведчаныя людзі кажуць, што гэта адзіны РАУС, дзе ў начальніка ёсьць душ і пакой для адпачынку. Дык душаў набудавалі для сябе, а для людзей не змаглі пару дошак знайсьці, каб чалавек мог прысесьці ці легчы там, калі вы яго на ноч пакідаеце».
Вялікі тэрмін, які атрымаў Зьміцер Дашкевіч, ён зьвязаў з будучым Чарнобыльскім шляхам і чэмпіянатам сьвету па хакеі. Паводле лідэра «Маладога фронту», улады перастрахоўваюцца, каб падчас гэтых мерапрыемстваў не адбылося ніякіх пратэстных акцыяў.
Раней на 12 сутак арышту былі асуджаныя актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі і актывіст «Альтэрнатывы» Ільля Дабратвор.