Былы аўганец, вайсковы лётчык Аляксандар Камароўскі тлумачыць адсутнасьць посьпехаў у антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны дэмаралізацыяй украінскіх вайскоўцаў, якая пачалася ў Крыме, дзе іх было каля 20 тысяч:
«Там яны прапусьцілі момант, і цяпер, відаць, пайшоў разброд у арміі па ўсёй Украіне. Вайскоўцы ж разумеюць, што па вялікім рахунку армію ў Крыме кінулі на волю лёсу. Там жа былі вялікія сілы! Трэба было неадкладна ўзяць пад ахову ўсе аб’екты, у тым ліку гарнізоны, вайсковыя гарадкі, бо самае слабое месца для вайскоўца — гэта сям’я, якая без аховы. А далей — біць гэтых захопнікаў. Гэтых сэпаратыстаў, Аксёнава ды іншых, трэба было адразу арыштаваць і адправіць у Кіеў. А цяпер незадавальненьне сытуацыяй у войску павялічваецца, відаць, не давяраюць і новаму кіраўніцтву краіны. Таму і здалі гэтыя шэсьць бронетранспарцёраў у Славянску. Ёсьць праблемы і, мяркую, яшчэ будуць. Галоўнае цяпер для іх, каб правялі выбары і зьявіўся пэўны лідэр, прэзыдэнт, якому будуць давяраць».
Аляксандар Камароўскі лічыць, што ўзбраеньне ўкраінскіх вайскоўцаў — «на ўзроўні пасьляваеннага». Але, на яго думку, галоўным у выпадку збройнай барацьбы будзе маральны дух, а ён з-за агрэсіі падымецца.
Таму, што пад Славянскам Данецкай вобласьці сэпаратысты лёгка завалодалі 6 адзінкамі бронетэхнікі ўкраінскіх Узброеных сіл, не зьдзівіўся беларускі вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін. Паводле экспэрта, армію бессэнсоўна выкарыстоўваць дзеля гашэньня ўнутраных канфліктаў, што яшчэ раз даказана ва Ўкраіне. Па-першае, падчас кантактаў з насельніцтвам адбываецца дэмаралізацыя вайскоўцаў, кажа экспэрт:
«Бо даводзіцца страляць, як кажуць, у сваіх, а гэта складана. Уявіце, чалавек яшчэ ўчора ганяў мяч ці выпіваў на лаўцы разам, а тут яму далі аўтамат і паслалі падаўляць. Другое, узбраеньне і падрыхтоўка — не для такіх апэрацыяў. 125-мілімэтровая танкавая гармата разьнясе ў трэскі ўвесь дом, гэтаксама і артылерыя, авіяцыя. А патрэбна тонкае, хірургічнае ўмяшаньне. Таму, калі не набярэцца ва ўкраінскага ўраду дастаткова часьцей адмыслова для барацьбы зь незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі, то, мяркую, гэтая апэрацыя праваліцца».
Якую сілу ўяўляе цяпер украінскае войска? Паводле Аляксандра Алесіна, пасьля распаду СССР Украіне дасталася ўзбраеньне трох вайсковых акругаў гэтак званага другога эшалёну — Кіеўскай, Закарпацкай і Адэскай, дзе стаялі лепшыя войскі. Усяго дасталася больш за 6500 танкаў, больш за тысячу самалётаў і нават 176 міжкантынэнтальных ракет. У Расеі войскаў было больш, але ўзровень іх узбраеньня значна саступаў. «У той час экспэрты жартавалі, што калі пачнецца вайна паміж Расеяй і Ўкраінай, то ўкраінская армія хутчэй дойдзе да Масквы», — згадваў Аляксандар Алесін. Аднак далей усе тры прэзыдэнты краіны — Леанід Кучма, Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч — толькі паразытавалі на патэнцыяле ўкраінскага войска, мяркуе экспэрт:
«Ішоў інтэнсіўны гандаль зброяй, прадавалі лепшае. А галоўнае, выручаныя сродкі не ішлі ў войска, а раскрадаліся карупцыянэрамі. У выніку праз 23 гады, паводле дадзеных украінскіх крыніц, цяпер там усяго 630–620 танкаў і 140 самалётаў. Прычым баяздольнасьць гэтай тэхнікі пад пытаньнем. Вось у Крыме гэтая легендарная цяпер авіяцыйная брыгада пад кіраўніцтвам палкоўніка Мамчура. Там з 45 самалётаў на базе аказалася толькі 4, якія маглі ляцець. Цяпер стаіць праблема, як гэтыя самалёты вярнуць ва Ўкраіну — ці разьбіраць, ці везьці цягніком».
Украінскіх вайскоўцаў прыкладна 140 тысяч. Гэта ўдвая больш, чым у Беларусі. Між тым баяздольнасьць беларускага войска Аляксандар Алесін лічыць значна вышэйшай. Хоць вайсковых самалётаў у Беларусі, паводле Алесіна, удвая менш, затое ўдвая больш танкаў. Але ня гэта галоўнае:
«Беларускія вайскоўцы больш трэніруюцца, праводзяць манэўры, у тым ліку на танках. На расейскія грошы, з расейскім палівам, але трэніруюцца. Плюс сыстэма падрыхтоўкі афіцэраў і адмыслоўцаў у Беларусі наладжана добра», — адзначае экспэрт.
Удзельнік баёў у Аўганістане Сяргей Аніська падзяляе крытычныя ацэнкі стану цяперашняга ўкраінскага войска, але ня лічыць, што расейскім вайскоўцам варта разьлічваць на перамогу ў выпадку вайны:
«Нягледзячы на тое, што ва Ўкраіне няма магутных узброеных сіл, Расея ў выпадку вайны з Украінай там ня дасьць рады. Мяркую па падзеях у Аўганістане. Ва Ўкраіне ёсьць тое ж самае: горы, стэпы зь ярамі, ёсьць вялікія лясныя масівы і водныя перашкоды. Велізарная тэрыторыя, і хаця захапіць Украіну можна сіламі дзьвюх-трох дэсантных дывізіяў, але яе потым трэба кантраляваць. А каб кантраляваць, каб змагацца зь непазьбежнымі партызанамі, спатрэбіцца такая групоўка, якой у Аўганістане не было. Спатрэбіцца ня менш за тры арміі плюс флёт. Гэта паўмільённая групоўка, якую давядзецца ўтрымліваць. Савецкі Саюз надарваўся ўтрымліваць адну 40-ю армію ў Аўганістане, разваліўся сам».