Украіна: Самаабвешчаны мэр Славянска просіць Пуціна ўвесьці войскі

На барыкадах у Слаавянску

Вячаслаў Панамароў, самаабвешчаны мэр Славянска, зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з заклікам увесьці на тэрыторыю Данецкай, Харькаўскай і Луганскай вобласьцяў.
Паводле Панамарова, Славянску пагражаць «фашысты і імпэрыялісты ўсіх масьцей і ўсіх народаў».

Арганізаваныя сэпаратыстамі беспарадкі ў Славянску пачаліся 12 красавіка.