Аднаму зь лідэраў крымскіх татараў Мустафу Джамілёву прысуджаная найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Турэччыны.
На цырымоніі, якая адбылася ўчора ў Стамбуле, прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль ўручыў Джамілёву Ордэн Турэцкай рэспублікі. Былы кіраўнік крымскататарскага Мэджлісу ў Крыме падзякаваў турэцкаму ўраду за аказаную падтрымку Украіне ў гэты цяжкі для краіны момант.
Паведамляецца, што Джамілёў і кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Пётар Парашэнка, які таксама наведаў Турэччыну, абмеркавалі з Гюлем апошнія падзеі ва Ўкраіне.
У ходзе сустрэчы Абдула Гюль заявіў, што Анкара ніколі не прызнае анэксіі Крыма Расеяй. Паводле яго слоў, Турэччына акажа падтрымку Кіеву ва ўсталяваньні парадку ва ўсходніх рэгіёнах краіны і будзе садзейнічаць міру і стабільнасьці ў Чарнаморскім рэгіёне.