У Данецку гэтай ноччу асноўным ньюсмэйкерам стаў алігарх Рынат Ахметаў.
Ён узяў на сябе ролю міратворцы і перамоўцы паміж сілавікамі і сэпаратыстамі, якія да гэтага часу трымаюць будынак аблдзяржадміністрацыі. Напярэдадні прарасейскія актывісты абвясьцілі самазваную «Данецкую рэспубліку».
Пасьля таго, як сілавікі адабралі ў сэпаратыстаў будынак СБУ ў Данецкай вобласьці, Рынат Ахметаў прыехаў у заблякаваную аблдзяржадміністрацыю, каб стаць міратворцам. Сярод асноўных тэзісаў, якія алігарх агучыў у размове з сэпаратыстамі, — неабходнасьць перамоваў зь сілавікамі, каб не дапусьціць штурму адміністрацыі, і захаваньне адзінства Ўкраіны. Ахметаў заклікаў вырашаць праблемы данецкага боку не сэпаратызмам, а дыялёгам. Пад гэтымі лёзунгамі ён узяў з сабой на перамовы зь сілавікамі некалькіх прадстаўнікоў сэпаратыстаў. Яны накіраваліся да толькі што створанага антытэрарыстычнага штаба ў абласным упраўленьні міліцыі.
Зь іншымі прарасейскімі актывістамі застаўся народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Мікалай Леўчанка. Менавіта Леўчанка ў свой час дапамог Паўлу Губараву ўпершыню атрымаць слова на так званай «народнай трыбуне» і на пасяджэньнях мясцовых уладаў, пасьля чаго той абвясьціў сябе «народным губэрнатарам». Пазьней Губарава затрымалі праваахоўнікі, і цяпер ён знаходзіцца пад арыштам у Кіеве.
Пад раніцу напружаньне пад аблдзяржадміністрацыяй прайшло. Усю ноч да гэтага сэпаратысты рыхтаваліся да штурму, перадумовы для якога былі. Ўзмоцненыя атрады праваахоўнікаў мінулай ноччу ачысьцілі ад сэпаратыстаў будынак СБУ. Працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя, пра якую заяўляў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў. Міліцыі дапамагаюць спэцназаўцы, сярод якіх прадстаўнікі Дзяржаўнай службы аховы. Пасьля ачысткі будынка СБУ сілавікі заклікалі сэпаратыстаў пакінуць памяшканьне абласной адміністрацыі і здаць зброю.
Сэпаратысты на гэтыя ўмовы не пагадзіліся; усю ноч яны склікалі людзей, зьбіралі плітку і камяні і ўмацоўвалі барыкады. Цяпер пад аблдзяржадміністрацыяй знаходзяцца людзі зь бітамі, зьяўляюцца «кактэйлі Молатава». Дакладна невядома, ці ёсьць агнястрэльная зброя ў сэпаратыстаў. Зараз усе чакаюць на вынік перамоваў зь сілавікамі. Аднак, мяркуючы па сытуацыі, толькі на вырашэньні — штурмаваць або не штурмаваць — перамовы ня скончацца.
Данецкія аналітыкі ўмацаваліся ў сваіх папярэдніх высновах, што ўся нестабільнасьць на Данбасе падтрымліваецца сіламі мясцовай палітычнай эліты, у прыватнасьці, Партыі рэгіёнаў. Рэгіяналы расхістваюць сытуацыю, таму што не атрымалі пэўных гарантыяў ад новай улады пасьля ўцёкаў з Украіны Віктара Януковіча. Як прагназуюць экспэрты, Рынат Ахметаў і іншыя «зацікаўленыя асобы» на самай справе дамаўляюцца не пра адмову ад штурму аблдзяржадміністрацыі, а пра пэўныя прэфэрэнцыі для сябе. А напружаная сытуацыя з адміністрацыяй стане рычагом ціску зь іх боку. Разам з тым вэрсія з прарасейскай пазыцыяй Ахметава таксама не выключаецца — яна не супярэчыць адстойваньню ім яго спэцыфічнага становішча ў Данбасе.
Учора днём у Данецку была экс-прэм’ер, кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Юлія Цімашэнка. Паводле яе слоў, яна сустракалася з прадстаўнікамі мясцовай улады. Інфармацыю аб сустрэчы з Рынатам Ахметавым яна, праўда, абвергла.
У той жа час экс-губэрнатар Кіеўшчыны Яўген Жаўцяк лічыць, што без удзелу Рыната Ахметава ніякіх пратэстных акцыяў у Данецку не адбывалася б. Пра гэта піша Gazeta.ua.
Паводле меркаваньня Яўгена Жаўцяка, цяпер выхад з сытуацыі адзін — арышт Ахметава.
«Я ня ведаю, ці вядзе зараз ўкраінская ўлада перамовы з Ахметавым. Афіцыйна пра гэта ніхто не паведамляў. Але паколькі яго людзі дакладна працуюць у адной зьвязцы з „турыстамі з Расеі“, то відавочна, што перамовы або не вядуцца, або скончыліся няўдачай. У такім выпадку адзіны выхад — гэта арышт Рыната Ахметава», — сказаў Жаўцяк.
Ён выказаў здагадку, што, распальваючы сэпаратызм на ўсходзе, Ахметаў дамагаецца саступак ад цяперашніх уладаў. Пры гэтым ён ня стаў выключаць таго, што ўкраінскі алігарх выконвае ўказаньні Пуціна.
«Як мяккі варыянт — ён таргуецца з кіеўскай уладай, каб яны ня сьмелі замахвацца на яго вотчыну. Каб Кіеў з гэтым пагадзіўся. Але нельга выключыць, што ён выконвае ўказаньні Пуціна», — адзначыў Жаўцяк.
Ён перакананы: калі б Ахметаў адклікаў сваіх людзей з пратэстных акцыяў, і калі нэўтралізаваць «турыстаў з Расеі», дык тыя, хто выступае на мітынгах, не нясуць пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Сэпаратысты раззбройвацца адмовіліся

Адзіны выхад — гэта арышт Рыната Ахметава