Сёлета Чарнобыльскі шлях мае ўсе шанцы зьмяніць сцэнар.
Замест звыклага маршруту «Кастрычнік» — Бангалор, сябры аргкамітэту па правядзеньні ЧШ-2014 вырашылі падаць заяўку на новы маршрут. Збор — аб 11:30 26 красавіка ля кінатэатра «Кастрычнік». А далей па вуліцы Якуба Коласа — у Курапаты, дзе пасьля мітынгу адбудзецца талака.
Рэжысёр Юры Хашчавацкі такі маршрут ухваляе:
«Гэта добрая ідэя. Мэта ўсіх акцый — каб людзі іх бачылі і разумелі, што адбываецца. Бачылі, што атамная станцыя, якую будуць будаваць расейцы, будзе ў дзесяць разоў горш за Чарнобыль. Усё гэта можа прывесьці да зьнішчэньня беларускай нацыі як такой, а мы і так ужо на мяжы выжываньня. Гэта ўсё вельмі небясьпечна. Курапаты — гэта якраз тая самая тэма. Але я б яшчэ наўпрост ад прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі ішоў».
На паседжаньні арганізацыйнага камітэту прысутнічалі Віталь Рымашэўскі, Марына Хоміч (БХД), Аляксей Янукевіч і Зьміцер Салошкін (БНФ), Ільля Дабратвор (рух салідарнасьці «Разам»), Вацлаў Арэшка (Беларускі рух) і айцец Леанід Акаловіч. «Каму было цікава правядзеньне Чарнобыльскага шляху, той прыйшоў», — падсумавалі яны, намякаючы на адсутнасьць прадстаўнікоў іншых палітычных рухаў.
Таму і адказнасьць за рашэньне пра зьмену маршруту ўдзельнікі паседжаньня ўзялі на сябе.
Ідэю талакі ў Курапатах высунуў адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі:
«Экалягічная тэма не адмяняецца, яна будзе захоўвацца. І, безумоўна, будуць прынятыя рэзалюцыі. Мы будзем казаць пра небясьпеку будаўніцтва АЭС, далучаць людзей да пратэсту. Апроч гэтага, кожнаму ўдзельніку прапануецца зрабіць свой маленькі ўнёсак у абарону нацыянальнай сьвятыні, адзінага ў Беларусі мэмарыяльнага комплексу, які нагадвае пра злачынствы савецкай улады — Курапатаў».
Шэсьце, прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сёлета адбудзецца ў 25-ты раз. Да сярэдзіны 90-х на яго зьбіраліся дзясяткі тысяч чалавек. Адметнасьцью ЧШ заўжды быў удзел прадстаўнікоў абсалютна розных палітычных рухаў, людзей, нават супрацьлеглых перакананьняў, аб’яднаных болем чарнобыльскай бяды.
Леташні ЧШ адзначыўся масавымі затрыманьнямі экаактывістаў, якія меркавалі выйсьці на шэсьце з антыядзернай праграмай і пратэстамі супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Адна з заяўніц ЧШ-2013, эколяг Тацьцяна Новікава, напярэдадні дэманстрацыі была заблякаваная ў сваёй кватэры супрацоўнікамі АМАП.
«Чорным блёкам» (з маскамі на тварах і чорнымі сьцягамі) традыцыйна прымаюць удзел у ЧШ прадстаўнікі анархісцкага руху. Гэтая актыўнасьць жорстка перасьледуецца праваахоўнымі органамі. На мінулым ЧШ быў моцна зьбіты анархіст Ігар Трухановіч.
Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч лічыць, што анархістам увогуле ня варта выходзіць на дэманстрацыі чорным блёкам:
«Мы выходзім, каб данесьці свае ідэі людзям, распавесьці пра наш рух, — тлумачыць ён. — А атрымліваецца, што нас жорстка б’юць і затрымліваюць. Сэнсу ў гэтым я ня бачу, але гэта толькі маё асабістае меркаваньне».
На шэсьце сёлета Францкевіч пойдзе, але ня ў складзе «чорнага блёку». Тое, што ісьці трэба ў Курапаты, яго таксама не бянтэжыць: «Галоўнае, каб шлях ішоў там, дзе як найбольш людзей маглі б нас пабачыць».
Заяўкі ў Менскі гарадзкі і раённы выканаўчыя камітэты будуць пададзеныя 9 красавіка.
Заяўнікамі зьбіраюцца выступіць Марына Хоміч, Ільля Дабратвор, Анатоль Сідарэвіч і Аляксей Янукевіч.
Аляксей Янукевіч лічыць, што зьмена маршруту цалкам лягічная:
«І Чарнобыль, і Курапаты — гэта трагедыі беларускага народу, якія маюць у сваёй аснове расейскі імпэрыялізм. Мы бачым, што сёньня пагроза расейскага імпэрыялізму ўзрастае, узрастае ядзерная пагроза для Беларусі з боку Расеі. Гэта зьвязана і з пабудовай атамнай электрастанцыі на нашай тэрыторыі расейцамі, і з магчымым разьмяшчэньнем тактычнай ядзернай зброі на расейскіх зьнішчальніках і штурмавіках у Беларусі. Мы бачым, што тая хваля расейскай шавіністычнай прапаганды, якая сёньня ідзе праз расейскія сродкі масавай інфармацыі, можа прывесьці да сытуацыі, калі на ўсёй тэрыторыі, падкантрольнай Маскве, могуць паўтарыцца трагедыі, падобныя да той, якая адбылася ў Курапатах.
На сёньняшні момант сапраўды стаіць пытаньне аб выжываньні беларускай нацыі. І пытаньні Чарнобыля і Курапатаў у гэтым блізкія. Калі не надаваць гэтаму належнай увагі, то, на жаль, нас можа чакаць і новая курапацкая трагедыя, нас можа чакаць вынішчэньне нацыі».
Застаецца пытаньнем, ці дазволяць менскія гарадзкія і раённыя ўлады правесьці сёлетні Чарнобыльскі шлях па новым маршруце.