Луганскія сэпаратысты патрабуюць правесьці рэфэрэндум і адмяніць выбары

Прарасейскія актывісты ў будынку СБУ ў Луганску

Дэпутат Уладзімер Мядзянік пабываў у будынку СБУ ў Луганску і выслухаў патрабаваньні сэпаратыстаў.

Паводле Мядзяніка, сэпаратысты прадставіліся аб’яднаным штабам арміі паўднёвага ўсходу. Яны патрабуюць тэрмінова склікаць сэсію Луганскага аблсавету, прызначыць рэфэрэндум на 10-11 траўня, адмяніць прэзыдэнцкія выбары, вызваліць палітычных зьняволеных.

Таксама сэпаратысты патрабуюць зьняць абвінавачваньні і поўнасьцю рэабілітаваць служачых унутраных войскаў, байцоў «Беркута» і «Альфы», якія выконвалі свой абавязак і прысягу.

Паводле захопнікаў, ўся ўлада на месцах павінна перайсьці абласным саветам, уключаючы сілавыя структуры, паведамляе Схід.info.