Гісторыка Лену Глагоўскую цікавяць лёсы беларускіх дзеячоў, якія апынуліся пасьля вайны ў Польшчы. Усё ж лепей, чым у СССР. Аднак і там яны не адчувалі сябе ў бясьпецы.
Мянялі прозьвішчы, біяграфію, не прызнаваліся, што беларусы, сядзелі ціха. Другі спосаб: пастаянна мяняць месца працы і жыхарства. Напрыклад, сын Францішка Аляхновіча за 34 гады ў Гданьску памяняў больш за сорак месцаў працы (аб гэтым гісторык раней пісала ў «Ніве»).
Усе разам спосабы выкарыстоўваў Васіль Кайко, былы дзяяч Саюзу беларускай моладзі ў Глыбокім. У Польшчы ён перш замяніў сабе імя – на Станіслава Закшэўскага і біяграфію: маўляў, нарадзіўся ў Вільні, таму мае акцэнт. Пасьля вайны ён апынуўся спачатку ва Ўроцлаве, пазьней вырашыў зацерці сьляды і перабраўся ў Шчэцін, дзе жыў на розных адрасах, нібы пятляючы па горадзе. Адзінае, што быў занадта актыўны. Так, мяняў месцы працы, але заўжды на вачах быў. Вучыўся ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце, працаваў у «Штандары млодых», на радыё, чытаў лекцыі ад ваяводзкага партыйнага камітэту. Стаў актывістам Саюзу польскай моладзі.
Лену Глагоўскую заінтрыгавалі падвойнае жыцьцё Кайко-Закшэўскага і ягоная загадкавая сьмерць…
Васіль быў паглядным, дзяўчатам вельмі падабаўся. Першы шлюб у 1950-м, нарадзіўся сын. 1955-ы: дачка Міраслава ад іншай жанчыны. Дзіця пазашлюбнае. Але маці зьвярнулася пазьней у суд, каб прызналі яго бацькоўства, прозьвішча і спагналі алімэнты. Фотакарткі яго ня мела, а захоўвала здымак паэта Маякоўскага, на якога быў падобны. Пра гэта расказала Лена Глагоўская.
Падвойнае жыцьцё муляла. Але наступала адліга, якая ішла з Масквы. Чэрвень 1956-га: рызыкоўная для жыцьця апэрацыя на лёгкіх. Перад апэрацыяй, зазначае Глагоўская, Васіль зьвярнуўся да супрацоўніка міліцыі і прызнаўся кім ён ёсьць. Каб не памерці пад чужым прозьвішчам. Аддаў яму свой пашпарт. Але абышлося, рука ў хірурга была лёгкай. Новы пашпарт атрымаў амаль праз два гады. Яго доўга правяралі і, як можна было здагадацца, «усебакова». Знаёмым паказаў на плячах раны ад зьбіцьця. Ён дрэнна выглядаў. Як пасьля турмы.
Стаўшы зноў афіцыйна беларусам, Кайко ўступіў у Шчэціне ў гурток Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. Быў сярод яго актыўных удзельнікаў. Стаў пісаць вершы. Пры канцы 1959-га першы верш надрукавалі ў «Ніве», пра родную мову.
Наступную сваю жонку Васіль знайшоў у Гданьску. Увосень 1963-га пабраліся гэтым разам зь беларускай, з Марыяй Тулішкай. Яе выклікалі ў службу бясьпекі: чаму хоча зьвязацца з ваенным злачынцам, з калябарантам? У іх нарадзіўся сын, сям’ёю езьдзілі кожнае лета ў Юрмалу, дзе жыла сястра Васіля. Лена Глагоўская распавядае, што апошні раз гэта было пры канцы лета 1970 году, у цягніку нібы адбылося падазронае здарэньне. Васілю сустрэўся знаёмы, зь якім яны выпілі бутэльку гарэлкі. Знаёмы выйшаў у Варшаве, а Кайко пазьней зрабілася дрэнна. У Рызе яму зрабілі апэрацыю, а праз два тыдні ён памёр.
Труну даставілі на радзіму, яго пахавалі ў Докшыцкім раёне. Труну не адчынялі.
Другая жонка Кайко-Закшэўскага (шчэцінская) пазьней жыла ў Стакгольме, куды яе забрала дачка, якая там працуе. Яна сьцьвярджала, што двойчы бачыла яго там... Лена Глагоўская вырашыла тады працягнуць пошукі. Яна зьвярнулася ў беластоцкую філію «Інстытуту нацыянальнай памяці»: раптам у архівах службы бясьпекі знойдзецца штосьці пра яго? Яе чакала расчараваньне: адказ на яе запыт быў адмоўны. Тады ёй параілі: чаму Вы пішаце «Базылі Кайко» (як павінна гучаць па-польску), напішыце «Васіль». Гісторык дагэтуль пад уражаньнем: на новы запыт знайшлося адразу пяцьсот старонак дакумэнтаў!
Што яшчэ інтрыгавала: яны былі рассакрэчаныя толькі нядаўна – у 2010 годзе, кажа Лена Глагоўская.
Як можна меркаваць, яго напэўна ня стала нарэшце па-сапраўднаму. Інтэрнэт-пошук, між іншым, дае адзін вынік: Базылі Кайко памёр у Англіі. Народжаны быў «у Польшчы, у Вільні», папросту як той «Станіслаў Закшэўскі». Што праўда, год нараджэньня пададзены 1922-гі, а Васіль Кайко нарадзіўся ў 1924-м. Розьніца, зрэшты, невялікая. Дый ці можна ўсяму верыць да апошняй літары і лічбы, калі мова ідзе пра чалавека з падвойным, а можа й патройным жыцьцём?
Прозьвішча Кайко ў Польшчы не сустракаецца. Цікава, што пасьля афіцыйнай сьмерці Васіля ў гданьскай газэце Wieczór Wybrzeża стаў выходзіць комікс, які адразу зрабіўся папулярным у палякаў. Яго героі Кайко і Кокаш, сам комікс так і называецца. Гэта два «славянскія ваяры», як тлумачыцца ў даведніках, ня польскія, як звычайна, а менавіта – славянскія. Дадаецца, што гэта пэрсанажы незвычайныя – накшталт францускіх Абэлікса і Астэрыкса.
Як вядома, Васіль Кайко ў Гданьску бываў і нават жонку там апошнюю знайшоў. І беларусы ў Гданьску былі і ёсьць, і гурток БГКТ, і той жа сын Францішка Аляхновіча жыў, аб чым узгадвалася вышэй. Зрэшты, прозьвішча Кайко магло аўтару коміксу трапіць на вочы выпадкова: напрыклад, Васіль некалі рэдагаваў рыбацкую газэту. Так ці інакш, але чымсьці прозьвішча Кайко спадабалася, толькі што зь яго зрабілі імя «славянскага ваяра».