Львоўскі журналіст Cяргей Лашчэнка расказвае Свабодзе, як бачыць падзеі ў Крыме, будучыя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне й пагрозы незалежнасьці для Беларусі
Журналіст Cяргей Лашчэнка жыве ў Львове. Вялікую частку жыцьця прысьвяціў праблеме кансалідацыі Ўкраіны. Працуе журналістам сімфэропальскай газэты «Кримська Світлиця».
Cяргей бездакорна гаворыць па-беларуску. Як сам прызнаецца, мову вывучыў, дзякуючы «Песьнярам» і беларускім вершам: «Я адзін з тых украінцаў, на каго паўплывала беларускае адраджэньне пачатку 80-х. І я не адзін такі».
Спадар Лашчэнка апавёў Свабодзе, як бачыць падзеі ў Крыме, будучыя прэзыдэнцкія выбары і пагрозы незалежнасьці для Беларусі.
Амаль асабістая трагедыя, але, думаю, не назаўжды. Крымска-татарская сьпявачка Эльзара Баталава добра напісала: «Крым для мяне пахне Ўкраінай, але ніяк не Расеяй». Размаўляў з крымскімі татарамі — кажуць, што немагчыма сілай, зброяй так проста адарваць Крым. Ён ня стане для нас чужым. Натуральна, там будуць нарастаць антыпуцінскія тэндэнцыі.
Для шмат каго з крымскіх татараў Украіна бліжэйшая. І для нас, украінцаў, яны бліжэйшыя, чым рускія шавіністычныя сілы, бо крымская культура не такая агрэсіўная. Падчас Майдану мы шмат размаўлялі. Крымскія татары 2-3 месяцы стаялі поруч з украінцамі і варылі плоў. Кантакты застануцца, бо ёсьць інтэрнэт. Але цяпер так проста туды не паедзеш. Патрыятычных людзей адтуль выціснуць.
Беларусь ня будуць драбіць на кавалкі, як Украіну, а пастараюцца атрымаць кантроль над усёй тэрыторыяй. Сілай зброі заваёўваць ня будуць, бо і так Расея шмат што кантралюе. Таго, што ў Крыме, хутчэй, не адбудзецца. Падзеі далей разгорнуцца на паўднёва-ўсходняй Украіне.
Падзеі вакол Крыму спарадзілі вялікую хвалю беларуска-ўкраінскай салідарнасьці. Цяпер ёсьць шанец аб’яданьня беларусаў і ўкраінцаў у справе абароны незалежнасьці. Неабходныя больш шчыльныя кантакты. Трэба, каб беларусы езьдзілі ў Кіеў, мы — у Менск. Езьдзіць пакуль можна.
Беларусь стала нам бліжэй. Цяпер мы зразумелі, што адчуваюць беларусы пад дыктатурай. Нам цяпер стала зразумела, як важна падтрымліваць тыя сілы, якія яшчэ застаюцца. Гэта і ў Крыме трэба рабіць, і ў Беларусі. Беларусы — самыя родныя з усіх славянаў, самыя блізкія. Гэты саюз трэба ўзмацняць.
Прапуцінскія сілы паспрабуюць сарваць выбары. Шмат варыянтаў. Магчыма, правакацыі. Выбары ў Крыме ўвогуле могуць не адбыцца — там жа шмат грамадзянаў Украіны. А потым Расея будзе гаварыць, што выбары нелегітымныя, бо Крым не галасаваў.
Найбольш шанцаў у Парашэнкі. Ён будзе весьці лінію за незалежнасьць Украіны. Будзе ўнікаць крайнасьцяў. Будуць умовы для кантактаў — украінска-беларускіх і ўкраінска-крымскататарскіх. Ён выгадны беларусам. Радыкалы ня маюць шанцаў. Можа, «Свабода» больш бы рабіла для Беларусі, але яе лідэр ня стане прэзыдэнтам, яго ўсходняя Ўкраіна ня ўспрыме.
Калі ў Беларусі будзе Плошча — украінцы прыедуць. Ня ведаю, ці масава. Бліжэйшыя гады пакажуць, што будзе далей ва Ўкраіне. Усе баяцца вайны з Расеяй, тады будзе не да паездак. Украінцы баяцца, што зь беларускай тэрыторыі могуць пайсьці танкі. Хоць Лукашэнка і кажа, што гэта немагчыма, але хто яго ведае. Беларусь пад ягоным кіраўніцтвам занадта зблізілася з Расеяй. Калі б Беларусь была больш дэмакратычная, мы былі б спакайнейшыя.

Пра анэксію Крыму і крымскіх татараў

Пра пагрозы незалежнасьці для Беларусі
Беларусь ня будуць драбіць на кавалкі, як Украіну, а пастараюцца атрымаць кантроль над усёй тэрыторыяй. Сілай зброі заваёўваць ня будуць, бо і так Расея шмат што кантралюе. Таго, што ў Крыме, хутчэй, не адбудзецца. Падзеі далей разгорнуцца на паўднёва-ўсходняй Украіне.
Пра ўкраінска-беларускую салідарнасьць
Падзеі вакол Крыму спарадзілі вялікую хвалю беларуска-ўкраінскай салідарнасьці. Цяпер ёсьць шанец аб’яданьня беларусаў і ўкраінцаў у справе абароны незалежнасьці. Неабходныя больш шчыльныя кантакты. Трэба, каб беларусы езьдзілі ў Кіеў, мы — у Менск. Езьдзіць пакуль можна.
Беларусь стала нам бліжэй. Цяпер мы зразумелі, што адчуваюць беларусы пад дыктатурай
Беларусь стала нам бліжэй. Цяпер мы зразумелі, што адчуваюць беларусы пад дыктатурай. Нам цяпер стала зразумела, як важна падтрымліваць тыя сілы, якія яшчэ застаюцца. Гэта і ў Крыме трэба рабіць, і ў Беларусі. Беларусы — самыя родныя з усіх славянаў, самыя блізкія. Гэты саюз трэба ўзмацняць.
Пра прэзыдэнцкія выбары
Прапуцінскія сілы паспрабуюць сарваць выбары. Шмат варыянтаў. Магчыма, правакацыі. Выбары ў Крыме ўвогуле могуць не адбыцца — там жа шмат грамадзянаў Украіны. А потым Расея будзе гаварыць, што выбары нелегітымныя, бо Крым не галасаваў.
Найбольш шанцаў у Парашэнкі. Ён будзе весьці лінію за незалежнасьць Украіны. Будзе ўнікаць крайнасьцяў. Будуць умовы для кантактаў — украінска-беларускіх і ўкраінска-крымскататарскіх. Ён выгадны беларусам. Радыкалы ня маюць шанцаў. Можа, «Свабода» больш бы рабіла для Беларусі, але яе лідэр ня стане прэзыдэнтам, яго ўсходняя Ўкраіна ня ўспрыме.
Пра беларускую Плошчу і лукашэнкаўскія танкі