У Гомелі валянтэры ратуюць унікальны дом
Your browser doesn’t support HTML5
Грамадзкія актывісты Гомеля не змаглі адстаяць гістарычную забудову на вуліцы Валатаўской — пад знос патрапіў і дом №17, дзе жыла апошняя гомельская княгіня і мэцэнатка Ірына Паскевіч. Адзінае, чаго дамагліся грамадзкія актывісты, — гэта дазволу гарадзкіх уладаў разабраць дом па бярвеньнях, каб захаваць іх і, па магчымасьці, аднавіць у нейкім іншым месцы.