Кампанія «Гавары праўду» прымае ўдзел у «кансультацыях», зьвязаных з абраньнем адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Андрэй Дзьмітрыеў, адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду», на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам мясцовых выбараў выказаў сваё бачаньне працэсу абраньня «адзінага кандыдата» на прэзыдэнцкія выбары:
«Я асабіста лічу, што сёньня пытаньне ў сямі лідэрах структур, якія мусяць сесьці ў адным пакоі і дамовіцца. А не ствараць незразумелыя схемы, якія прымусяць нашых актывістаў не працаваць зь людзьмі, а спрачацца паміж сабой, хто прыгажэйшы, хто прывядзе найбольш людзей незразумела куды „неяк працаваць“. Трэба проста па-мужчынску сесьці і дамовіцца. Адзіны кандыдат бяз большасьці, без грамадзтва — гэта пусты гаршчок. Яго разаб’юць у дзень выбараў».
На пытаньне, якія пэрспэктывы хуткага абраньня адзінага кандыдата ад апазыцыі, Дзьмітрыеў адказаў:
«Адзіны будзе, куды ж ён дзенецца. Але хацелася б, каб ён быў не на адзін год. Згадайце ўсе гісторыі з „адзінымі“. Спачатку мы яго абіраем, а пасьля ўся апазыцыя ўзмоцнена думае, куды яго дзець пасьля выбараў. Хацелася б, каб адзіны стаў ня проста інструмэнтам для адной кампаніі, а быў тварам пераменаў. Тады гэта будзе сапраўды тое, за што выступаем мы».
Апазыцыя ўжо другое дзесяцігодзьдзе падыходзіць да прэзыдэнцкіх выбараў з ідэяй «адзінага кандыдата». У 2001-м такім кандыдатам быў абраны Ўладзімер Ганчарык, у 2006-м — Аляксандар Мілінкевіч. У 2010-м, адмовіўшыся ад ідэі адзінага, супернікамі Аляксандра Лукашэнкі сталі 9 чалавек.
«Гавары праўду» паведамляе, што 2 прадстаўнікі руху сталі дэпутатамі сельскіх саветаў Аршанскага раёна: Жана Франкова ў Зубрэвіцкім і Анатоль Гоцман у Межаўскім. Варта адзначыць, што абодва дэпутаты раней дэкляравалі сваю прыналежнасьць да партыі «Справядлівы сьвет», а Жана Франкова, паводле іншых крыніцаў, праходзіць як пазапартыйны кандыдат. Гэта звычайная сытуацыя для рэгіёнаў, дзе мясцовыя актывісты зазвычай належаць да некалькіх партыяў і рухаў.
«Гавары праўду» заявіла, што мабілізавала для ўдзелу ў кампаніі тысячу чалавек і сабрала трыццаць тысяч подпісаў у падтрымку сваіх кандыдатаў. Андрэй Дзьмітрыеў падзяліўся з журналістамі назіраньнямі за тым, як улада абмяжоўвае ўдзел апазыцыі ў выбарах. Паводле яго, не рэгістравалі тых кандыдатаў, у якіх ёсьць праца, і тых, хто быў рэальна актыўны ў рэгіёне:
«Улада спрабуе стварыць вобраз прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў як людзей, якія не працуюць і нічога ня ўмеюць, нічога ня робяць. І выкарыстоўвае для гэтага ўсе магчымасьці.
Другая галоўная выснова: улада штурхае дэмакратычныя сілы вылучацца ад партыяў. Каб мы не хадзілі і не зьбіралі подпісы. Гэта відавочна. Калі ты вылучаесься ад партыі — цябе рэгіструюць. Калі ты вылучаесься зборам подпісаў, 99 працэнтаў — што цябе не рэгіструюць. Мы лічым, што для ўлады самае небясьпечнае і нэгатыўнае — гэта нашы размовы зь людзьмі. І тыя кандыдаты, якія згодныя на гэты дыялёг зь людзьмі, гатовыя іх пачуць, для ўлады ад пачатку не прыймальныя як кандыдаты. Вось зьбярыцеся ў сябе ў офісе, прагаласуйце, напішыце пратакольчык, скажыце нам сваіх кандыдатаў — і больш ніколі не зьяўляйцеся. А калі яшчэ і здымецеся пры канцы — дык вам гонар і хвала. Гэта ідэальная мадэль удзелу апазыцыі ў выбарах з пункту гледжаньня ўлады».
Як альтэрнатыву дзеяньням «прызначаных», паводле меркаваньня «Гавары праўду», дэпутатаў рух прапануе стварэньне ў рэгіёнах грамадзкіх радаў. Гэтыя грамадзкія органы будуць спрыяць рашэньню мясцовых праблемаў і выконваць прадстаўнічыя функцыі грамадзкасьці.

Улада спрабуе стварыць вобраз прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў як людзей, якія не працуюць і нічога ня ўмеюць, нічога ня робяць