Настаўніка, заснавальніка і выдаўца самвыдатаўскай газэты «Крывінка» Георгія Станкевіча вінавацяць у парушэньні правілаў распаўсюду выданьня. Яму пагражае штраф памерам да 50 базавых велічынь.
Працэс вядзе судзьдзя Натальля Рэут. Яна адмовіла Георгію Станкевічу ў магчымасьці скарыстацца правам на перакладчыка. Спадар Станкевіч тлумачыў, што ўжо 18 гадоў размаўляе толькі па-беларуску, і ня пэўны, што разумее ўсю юрыдычную лексыку, якую ўжывае судзьдзя. Аднак Натальля Рэут адмовілася запрасіць перакладчыка, заявіўшы, што расейскую мову Георгі Станкевіч вучыў у школе 35 гадоў таму.
Судзьдзя Натальля Рэут не задаволіла хадайніцтва і наконт таго, каб перанесьці судовы працэс, каб запрасіць да ўдзелу ў судзе абаронцу. Позву ў суд Георгі Станкевіч атрымаў толькі ўчора і ня меў магчымасьці заключыць пісьмовую дамову з абаронцам, бо адмыслоўца ў гэтай галіне жыве ў Менску. Вусная дамова зь менскім абаронцам дасягнутая, але судзьдзю гэта не пераканала. Натальля Рэут заявіла, што Георгі Станкевіч мусіць заключыць дамову з супрацоўнікам Бешанковіцкай раённай адвакацкай канторы.
Двойчы Георгі Станкевіч абвяшчаў адвод судзьдзі, але і гэтыя адводы былі адхіленыя.
Справа, паводле якой вядзецца судовы разгляд, тычыцца парушэньня заканадаўства аб СМІ, — у гэтым вінавацяць заснавальніка і выдаўца «Крывінкі».
Георгі Станкевіч апавёў «Свабодзе», што 27 сакавіка да яго на працу прыйшоў старшы опэрупаўнаважаны Бешанковіцкага РАУС Дзьмітры Карась, каб скласьці пратакол па адміністрацыйнай справе. Міліцыянт паведаміў, што ў яго ёсьць сьведчаньні двух прадпрымальнікаў бешанковіцкага Калгаснага кірмашу пра тое, што 22 сакавіка там раздавалі газэту «Крывінка».
Аднак, як вынікае з матэрыялаў справы, цікаўнасьць да выданьня і выдаўца пачалася раней. Сярод пісьмовых дакумэнтаў ёсьць ананімны ліст у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што «трэба спыніць Станкевіча», які робіць «бясчынства», выдаючы «Крывінку». Загад правесьці праверку атрымалі міліцэйскія ўлады вобласьці, якія аддалі адпаведнае распараджэньне раённай міліцыі. Тады міліцыянты пайшлі на кірмаш і знайшлі некалькі чалавек, якім Георгі Станкевіч раздаваў «Крывінку». Гэтыя людзі былі выкліканыя ў суд у якасьці сьведкаў, у тым ліку спадар Бяляеў, які сам газэту не атрымліваў, але «Крывінку» прыносіла ў хату ягоная жонка.
У хаце Бяляевых правялі агляд і газэту знайшлі. На думку супрацоўнікаў міліцыі, Станкевіч парушыў заканадаўства аб распаўсюдзе сродкаў масавай інфармацыі.
Гэта ўжо трэці працэс і трэцяя адміністрацыйная справа з падобнымі абвінавачваньнямі супраць рэдактара і выдаўца «Крывінкі». У 2010 годзе Георгія Станкевіча пакаралі штрафам памерам 20 базавых велічынь, у 2012 годзе штраф быў ужо 40 базавых велічынь. Да усяго, справа супраць «Крывінкі» ў 2010 годзе таксама была ініцыяваная падчас выбарчай кампаніі — тады Георгі Станкевіч балятаваўся ў Бешанковіцкі раённы савет. Сёлета ён таксама браў удзел у выбарах, балятаваўся ўжо і ў раённы, і ў Віцебскі абласны саветы. Паводле афіцыйных падлікаў, ён прайграў праўладным кандыдатам. Георгі Станкевіч зьвяртае ўвагу й на тое, што рэгулярна дасылае кожны нумар свайго выданьня ў Менск — у шэраг бібліятэк, у Міністэрства інфармацыі і Нацыянальную кніжную палату Беларусі. Адтуль прэтэнзій да «Крывінкі» ніколі не паступала, іх прад’яўляе толькі мясцовая міліцыя.
У «Крывінцы» рэдактар і выдавец разьмяшчае мясцовыя навіны і навіны з усяе Беларусі, крытычныя і аналітычныя матэрыялы, зьмест якіх часта супярэчыць афіцыйнаму пункту погляду, а таксама ўласныя паэтычныя творы. Георгі Станкевіч — паэт і аўтар некалькіх соцень песьняў на свае вершы, удзельнік праекту «Барды «Свабоды».