Настаўніка, актывіста руху «За Свабоду» Георгія Станкевіча спавясьцілі пра тое, што супраць яго ініцыявана адміністрацыйная справа за парушэньне Закону аб СМІ. Спадар Станкевіч — заснавальнік і рэдактар самвыдатаўскай газэты «Крывінка», якую ён распаўсюджвае ў Бешанковіцкім раёне.
Георгі Станкевіч апавёў «Свабодзе», што 27 сакавіка да яго на працу прыйшоў старшы опэрупаўнаважаны Бешанковіцкага РАУС Дзьмітрый Карась і заявіў, што будзе браць тлумачэньні і складаць пратакол па адміністрацыйнай справе:
«Мне сказалі, што ёсьць сьведчаньні двух прадпрымальнікаў бешанковіцкага Калгаснага кірмашу пра тое, што 22 сакавіка я распаўсюджваў там сваю газэту. Гэтага факту я не хаваю. Але адмовіўся падпісаць пратакол, складзены міліцыянтам па-расейску — прапанаваў Дзьмітрыю Карасю перакласьці яго на беларускую мову, каб я зразумеў усё дакладна, і тады з маім подпісам праблем ня будзе. Я накіраваўся на чарговы ўрок, а опэрупаўнаважаны, як мне пазьней пераказалі калегі, пачаў абурацца ў грубай форме маімі паводзінамі. Нават склаў яшчэ адзін пратакол — што я адмовіўся падпісваць першы. Але настаўнікі запісалі ў ім, што адмова была толькі ў тым, што я ня буду падпісваць пратакол, напісаны на рускай мове. З гэтым міліцыянт і сышоў».
Але Георгі Станкевіч вырашыў давесьці справу да лягічнага завяршэньня: напісаў заяву на імя начальніка Бешанковіцкага РАУС Алега Новіка пра тое, што супрацоўнікі мусяць ведаць дзяржаўную беларускую мову. А калі ня ведаюць, то варта арганізаваць для іх адмысловыя заняткі. Аднак адказу па сутнасьці на сваю заяву спадар Станкевіч не атрымаў:
«29 сакавіка мне прыйшоў адказ зь міліцыі, але пра беларускую мову ў ім — ні слова. Напісана толькі, што разьбіральніцтва па маёй адміністрацыйнай справе завершана. На думку супрацоўнікаў міліцыі, я парушыў частку 2 артыкула 22.9, які датычыцца дзейнасьці сродкаў масавай інфармацыі. Указаны цэлы пералік артыкулаў Закону аб СМІ, парушаных мной як заснавальнікам і выдаўцом „Крывінкі“. Гэта і незаконны выраб сродка масавай інфармацыі, і незаконны распаўсюд, і пазначэньне недакладных зьвестак пра рэдакцыю... Пра ўсё гэта больш падрабязна я буду тлумачыць у судзе».
Праўда, позву ў суд Георгі Станкевіч яшчэ не атрымаў. У яго ёсьць меркаваньне, што працэс увогуле захочуць правесьці ў ягоную адсутнасьць. Бо сьведкі ўжо атрымалі запрашэньні ў суд на 2 красавіка.
Увогуле ж, гэта будзе ўжо трэці працэс і трэцяя адміністрацыйная справа з падобнымі абвінавачваньнямі супраць рэдактара і выдаўца «Крывінкі». У 2010 годзе Георгія Станкевіча пакаралі штрафам памерам 20 базавых велічынь, у 2012 годзе штраф быў ужо 40 базавых велічынь. Да усяго, справа супраць «Крывінкі» ў 2010 годзе таксама была ініцыявана падчас выбарчай кампаніі — тады Георгі Станкевіч балятаваўся ў Бешанковіцкі раённы савет. Сёлета ен таксама браў удзел у выбарах, балятаваўся ўжо і ў раённы, і ў Віцебскі абласны саветы. Паводле афіцыйных падлікаў, ён прайграў праўладным кандыдатам, ягоным супернікам.
Георгі Станкевіч зьвяртае ўвагу й на тое, што рэгулярна дасылае кожны нумар свайго выдання ў Менск — у шэраг бібліятэк, у Міністэрства інфармацыі і Нацыянальную кніжную палату Беларусі. Адтуль прэтэнзій да «Крывінкі» ніколі не паступала, іх прад’яўляе толькі мясцовая міліцыя.
У «Крывінцы» рэдактар і выдавец разьмяшчае мясцовыя навіны і навіны з усяе Беларусі, крытычныя і аналітычныя матэрыялы, зьмест якіх часта супярэчыць афіцыйнаму пункту погляду. А таксама ўласныя паэтычныя творы. Георгі Станкевіч — паэт і аўтар некалькі соцень песьняў на свае вершы, удзельнік праекту «Барды «Свабоды» .

Я адмовіўся падпісаць пратакол, складзены міліцыянтам па-расейску — прапанаваў Дзьмітрыю Карасю перакласьці яго на беларускую мову, каб я зразумеў усё дакладна